127-я зенітна-ракетная брыгада

127-я зенітна-ракетная брыгада (127 ЗРБр) — злучэнне зенітна-ракетных войскаў супрацьпаветранай абароны СССР. Ажыццяўляла прыкрыццё паўночна-заходняга стратэгічнага кірунку са штабам і камандным пунктам (КП)

127-я зенітна-ракетная брыгада
Краіна
Тып брыгада

Падраздзяленне дыслакавалася ў Гродзенскай вобласці БССР. Штаб 127 зрбр знаходзіўся ў горадзе Ліда ў ваенным гарадку «Северны». Побач са штабам 127 зрбр знаходзіўся штаб 49-й гвардзейскай ракетнай дывізіі РВСП.

Брыгада была сфарміравана як 127-ы зенітна-ракетны полк пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1974 годзе, са зяўленнем у складзе 127 зрп групы дывізіёнаў ЗРК С-200, полк быў перафармаваны ў 127 зрбр.

У 1970-я—1980-я ў складзе 127 зрбр было 12 агнявых дывізіёнаў і тры тэхнічных дывізіёна. З 12 агнявых дывізіёнаў два зрдн мелі на ўзбраенні ЗРК С-200, чатыры зрдн ЗРК С-75 і шэсць зрдн былі ўзброены ЗРК С-125.

Расфармавана ў 1995 годзе.

Спасылкі правіць