19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава
19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ляхавіцкага раёна. 7—10 ліпеня 1944 года брыгада (538 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава | |
---|---|
Гады існавання | 1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 538 партызан (7—10 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Ляхавіцкі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Дзейнасць правіць
У красавіку — чэрвені 1944 года партызаны зрабілі больш за 30 дыверсій на чыгуначных участках Баранавічы — Лунінец, Баранавічы — Быцень і на шашэйных дарогах, падарвалі 14 эшалонаў, 36 аўтамашын, разбурылі тры масты, знішчылі дзясяткі кіламетраў тэлефонна-тэлеграфнай лініі. 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку чыгункі Брэст — Баранавічы паміж станцыямі Лясная і Гінцавічы падарвалі больш за 460 рэек. Правялі трынаццаць баёў, у тым ліку каля вёскі Залужжа (11 красавіка 1944 года), разам з брыгадай імя В. С. Грызадубавай каля вёскі Мінічы (4 ліпеня 1944 года) за мост цераз раку Шчара.
Склад правіць
- партызанскі атрад імя Лазо (вылучаны 18-й партызанскай брыгадай імя М. В. Фрунзэ; арганізаваны ў красавіку 1943 года);
- партызанскі атрад імя Жукава (арганізаваны ў красавіку 1943 года);
- партызанскі атрад імя Кутузава (арганізаваны ў ліпені 1942 года).
Камандаванне правіць
Камандзіры правіць
- В. І. Каробкін;
- Я. П. Луцэнка.
Камісар правіць
Начальнікі штаба правіць
- А. Ф. Астапаў;
- М. К. Зайцаў.
Памяць правіць
У вёсцы Свяціца Ляхавіцкага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла (1975 год).
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.