277-ы партызанскі полк

Партызанскі полк на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

277-ы партызанскі полксавецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў верасні 1943 года на базе 277-га атрада[1]. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага, Клічаўскага, Магілёўскага, Бярэзінскага, Шклоўскага, Быхаўскага і Крупскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года полк (1257 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

277-ы партызанскі полк
Гады існавання 19431944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып савецкія партызаны
Функцыя змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Колькасць 1257 партызан (28.6.1944)
Дыслакацыя Кіраўскі, Клічаўскі, Магілёўскі, Бярэзінскі, Шклоўскі, Быхаўскі, Крупскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісары правіць

  • І. М. Гершовіч;
  • М. І. Кніга;
  • А. М. Радзюк.

Начальнік штаба правіць

  • С. Ц. Токараў.

Гісторыя правіць

Партызаны ў студзені — сакавіку 1942 года ўдзельнічалі ў ачышчэні Клічаўскага раёна ад акупантаў. 20 сакавіка 1942 — у разгроме гарнізона ў Клічаве. Вялі баі па абароне і расшырэнню партызанскай зоны, удзельнічалі ў разгроме апорных пунктаў у вёсках Развадава Клічаўскага, Казулічы, Пацава Слабада Кіраўскага, Пагост Бярэзінскага раёнаў. У чэрвені 1942, маі, жніўні, лістападзе, снежні 1943, лютым, маі 1944 гадоў вялі баі супраць карнікаў. Наносілі ўдары па камунікацыях ворага. У верасні 1942 каля чыгуначнай станцыі Крупкі захапілі і спалілі эшалон з гаручым, падарвалі чыгуначны мост цераз раку Нача. У жніўні 1943 года на ўчастках МагілёўДашкаўка, БыхаўРагачоў, у чэрвені 1944 на ўчастку Магілёў — Орша падарвалі каля 2000 рэек. У час наступлення Чырвонай Арміі ўтрымлівалі партызанскую зону.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. 5 ліпеня 1941 года ў Клічаўскім раёне пачала дзейнічаць пачала дзейнічаць падпольнай група камуністаў, пакінутая па заданню ЦК КП(б)Б у нямецкім тыле. На яе базе ў ліпені 1941 года быў створаны Клічаўскі партызанскі атрад, які ў красавіку 1942 года ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 277-ы атрад

Літаратура правіць

  • Партызанскі полк 277-і // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 478. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.