37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкі
37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкі — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бабруйскага, Старобінскага, Любанскага, Акцябрскага, Глускага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (1195 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкі | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1195 партызан (30 чэрвеня 1944) |
Дыслакацыя | Бабруйскі, Старобінскі, Любанскі, Акцябрскі, Глускі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад правіць
Брыгада была арганізавана на базе атрадаў:
- атрад М. В. Храпко (пазней атрад імя Кірава, арганізаваны ў студзені 1942 года);
- атрад У. М. Шваякова (пазней імя Шчорса, арганізаваны ў студзені 1942);
- атрад П. Я. Ігуменава (пазней «За Савецкую Радзіму»);
- атрад У. К. Якавенкі (пазней імя Варашылава);
- атрад М. П. Сезіка (пазней імя Чапаева).
На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Шчорса;
- атрад імя Чапаева;
- атрад імя Кірава;
- атрад імя Фурманава;
- атрад імя Арджанікідзе.
Камандаванне правіць
Камандзіры правіць
- П. М. Канавалаў;
- А. В. Львоў.
Камісары правіць
Начальнікі штаба правіць
- Я. М. Качанаў;
- С. В. Сыракваша;
- Я. С. Раманаў.
Гісторыя правіць
Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на лініях камунікацый. 3 жніўня 1943 года падарвалі больш за 600 рэек, 23 верасня — больш за 900 рэек, 20 чэрвеня 1944 года — каля 940 рэек. Разбілі гарнізоны ў вёсках Усцярхі Глускага, Брожа, Гарбацэвічы, Орсічы Бабруйскага раёнаў, удзельнічалі ў ліквідацыі гарнізона ў вёсцы Пратасы Акцябрскага раёна. На аэрадроме ў Бабруйску з дапамогай падпольшчыкаў знішчылі 15 самалётаў. 1—20 снежня 1943 года брыгада дзейнічала разам з 37-й гвардзейскай стралковай дывізіяй. 17—25 мая 1944 года партызаны вялі баі з карнікамі падчас карнай аперацыі «Марабу» ў раёне гарадскога пасёлка Ленін, вёскак Залюцічы, Мілевічы Ленінскага раёна. 30 чэрвеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.
Памяць правіць
У 1965 годзе ў вёсцы Скаўшын Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.