600-ы партызанскі полк

Партызанскі полк на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

600-ы партызанскі полксавецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў студзені 1944 года на базе 600-га атрада[1]. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага, Бярэзінскага, Шклоўскага і Магілёўскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года полк (1152 партызаны, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Партызану палка Л. Дз. Лорчанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

600-ы партызанскі полк
Гады існавання 19421944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып савецкія партызаны
Функцыя змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Колькасць 1152 партызаны (30.6.1944)
Дыслакацыя Бялыніцкі, Бярэзінскі, Шклоўскі, Магілёўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Г. Ф. Меднікаў

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісар правіць

  • В. Ц. Някрасаў

Начальнікі штаба правіць

  • В. Дз. Швагрынаў;
  • А. А. Станкевіч.

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгунках БарысаўОрша, МагілёўЖлобін, Магілёў — Асіповічы, на шашы Магілёў — Мінск. У жніўні 1943 года знішчылі ў раёне станцый Тошчыца і Вендрыж 2,5 км чыгуначнага палатна. 20 чэрвеня 1944 года удзельнічалі ў разбурэнні чыгункі на поўдні ад станцыі Шклоў. Самастойна ці разам з іншымі атрадамі разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Аксенькавічы, Падзевічы, Краснае, Свяцілавічы Бялыніцкага, Гарадзішча, Пашкава Магілёўскага раёнаў, нанеслі ўдар па гарнізону ў Бялынічах. У студзені 1944 года вялі абарончыя баі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. у ліпені 1942 года быў арганізаваны атрад, які ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр пад нумарам 600

Літаратура правіць

  • Партызанскі полк 600-ы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 478-479. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.