760-я партызанская брыгада імя М. Беразоўскага
760-я партызанская брыгада імя М. Беразоўскага (760-ы партызанскі атрад імя М. Беразоўскага) — пачала стварацца як 760-ы атрад у лютым 1942 года, з красавіка 1942 у Клічаўскім аператыўным цэнтры, з лістапада 1942 у 5-й Клічаўскай партызанскай брыгадзе, з мая 1943 у 6-й Магілёўскай брыгадзе, з ліпеня — асобны атрад Бялыніцкай ваенна-аператыўнай групы. У снежні 1942 года нададзена імя М. Беразоўскага[1]. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Бялыніцкага, Шклоўскага, Магілёўскага і Крупскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года атрад (487 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з верасня 1943 года як брыгаду ў складзе трох атрадаў.
760-я партызанская брыгада імя М. Беразоўскага | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 487 партызан (30.6.1944 |
Дыслакацыя | Клічаўскі, Бялыніцкі, Шклоўскі, Магілёўскі, Купскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Камандаванне правіць
Камандзіры правіць
- Г. М. Колбнеў (загінуў);
- Р. І. Перасценка.
Камісар правіць
- В. М. Міхайлаў.
Начальнікі штаба правіць
- І. Я. Лантухоў (загінў);
- М. А. Баранаў;
- К. І. Ражаў.
Гісторыя правіць
Партызаны праводзілі баявыя дзеянні на чыгунках Барысаў — Орша, Орша — Магілёў, Магілёў — Асіповічы і на шашэйных дарогах. Удзельнічалі ў разгроме нямецкіх гарнізонаў у гарадскім пасёлку Клічаў і вёсцы Дручаны (красавік 1943), гарадскім пасёлку Бялынічы (верасень 1943). Вялі баі з карнікамі, абарончыя баі. 20 чэрвеня 1944 года ўдзельнічалі ў захопе чыгуначнага ўчастка Шклоў — Латва, падарвалі 846 рэек.
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ М. Беразоўскі — адзін з арганізатараў атрада, загінуў у баі
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.