8-я партызанская брыгада
8-я партызанская брыгада — была створана ў Круглянскім раёне ў снежні 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Ганцавіцкага, Целяханскага, Быценскага, Івацэвіцкага, Косаўскага раёнаў.
8-я партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1146 партызан (ліпень 1944) |
Дыслакацыя | Ганцавіцкі, Быценскі, Івацэвіцкі, Косаўскі раёны. |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Сяргей Георгіевіч Жунін |
Гісторыя правіць
У снежні 1943 — студзені 1944 гадоў зрабіла рэйд у Ганцавіцкі, потым у Косаўскі раёны.
Паводле задачы, пастаўленай аператыўнай група пры ваенным савеце 61-й арміі, брыгада дзейнічала ў тыле войск праціўніка, якія займалі пазіцыі перад часцямі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. Наносіла ўдары па варожым камунікацыям, зрывала перавозкі, скоўвала манёўр войск 2-й нямецкай арміі. Метадам дыверсій і засад знішчала жывую сілу праціўніка. Толькі ў красавіку — чэрвені 1944 года партызаны падбілі 71 аўтамашыну ворага, знішчылі 5 мастоў. На чыгуначным участку Баранавічы — Брэст падарвалі і пашкодзілі 27 нямецкіх эшалонаў. У ноч на 20 чэрвеня авалодалі чыгуначным участкам каля станцыі Косава-Палескае і падарвалі больш за 750 рэек, бронедрызіну з аховай. 9 — 15 красавіка 1944 года вялі баі з праціўнікам, які імкнуўся ачысціць свае тылы ад партызан. 9 — 17 ліпеня 1944 года брыгада (1146 партызан; 36-ы, 40-ы, 12-ы, 15-ы атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.
Камандзіру брыгады Сяргею Георгіевічу Жуніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад правіць
Уключала атрады:
- 12-ы партызанскі атрад (арганізаваны ў чэрвені 1942);
- 15-ы партызанскі атрад (арганізаваны ў ліпені 1942);
- 36-ы партызанскі атрад (пачаў фарміравацца ў ліпені 1942 года ў вёсцы Хватаўка Бялыніцкага раёна)
- 40-ы партызанскі атрад (арганізаваны ў маі 1942),
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
Камісар правіць
Начальнік штаба правіць
- К. І. Мацеж
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.