9-ы/12-ы каралеўскія ўланы

9/12 Прынца Валійскага Каралеўскі ўланскі полк (англ.: 9th/12th Royal Lancers) — кавалерыйскі полк у складзе брытанскай арміі. Полк у яго сапраўдным выглядзе быў сфарміраваны 11 верасня 1960 года ў гарнізоннай царкве Тыдварта ў выніку аб’яднання 9-га Яе Вялікасці Каралеўскага ўланскага палка і 12-га ўланскага палка. Запісы абвяшчаюць:

" Тут, 11 верасня 1960 года, 9/12 уланскі каралеўскі (прынца Валійскага) полк быў сфарміраваны 9-м Яе Вялікасці Каралеўскім уланскім палком і 12-м Каралеўскім уланскім палком (прынца Валійскага), што сабраліся разам перад Богам. Гэта не пачатак, але працяг да самага канца, які прыносіць сапраўдную славу. "

З моманту фарміравання полк дыслакаваўся ў Афганістане, Белізе, Босніі, Германіі, Іраку, Канадзе, Кіпры, Косава, Кувейце, Паўночнай Ірландыі і Саудаўскай Аравіі[2]. У шэрагу гэтых краін полк удзельнічаў у баявых дзеяннях.

Існуе дабрачынная асацыяцыя, задачай якой з’яўляецца дапамога ўсім цяперашнім і мінулым членам палка (роўна як і членам падраздзяленняў, з якіх ён быў створаны)[3].

Аперацыі правіць

Неўзабаве пасля ўтварэння полк быў пераведзены ў Паўночную Ірландыю. З верасня 1962 года полк год прабыў на Блізкім Усходзе і далей перабазіраваўся ў Германію. 15 ліпеня 1965 года каралева Елізавета II, як галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, прыняла парад з удзелам палка. Яшчэ раз каралева наведала полк 9 мая 1970 года. Цесная сувязь з горадам Дэрбі прывяла да ўзнагароджання палка прывілеяй Freedom of the City 10 мая 1972 года[1].

У 1972 годзе полк прыняў удзел ва ўрэгуляванні канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[1]. Полк актыўна ўдзельнічаў у аперацыях у Босніі пачынаючы з 1992 года[2].

Палкавая малітва правіць

  О Вечны Божа, дай нам, тваім слугам 9/12 каралеўскім уланам, сілу, настаўленне, смеласць і непахісную веру, што мы зможам калі-небудзь служыць табе па-сапраўднаму і, нарэшце, па міласці Тваёй дасягнуць вечнай славы, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага — Амінь.  

Палкавы музей правіць

Палкавы музей фарміравання працуе ў рамках Музея і мастацкай галерэі Дэрбі. Уваход у музей — бясплатны, хоць прымаюцца ахвяраванні на падтрыманне калекцыі. У сучасны выгляд галерэя была прыведзеная на сродкі гранта ад Heritage Lottery Fund (HLF) сумесна з 9/12 Прынца Валійскага Каралеўскага ўланскага палка, гарадскім саветам Дэрбі і падраздзяленнямі Derbyshire Yeomanry, Worcestershire і Sherwood Foresters. Адкрыццё абноўленай галерэі адбылося 25 кастрычніка 2008 года. Было выстаўлена каля 200 новых аб’ектаў, у тым ліку макет вежы танка, зброя, медалі, поўнапамерныя рэканструкцыі ўланаў часоў Першай сусветнай вайны і невялікі кавалачак траншэі тых жа часоў разам з гукавымі эфектамі. Экспазіцыя суправаджаецца аўдыё-відэа гідам[4].

Зноскі

  1. а б в г A Brief History of the 9th/12th Royal Lancers (Prince of Wales's) (англ.). Праверана 11 чэрвеня 2011.
  2. а б 9th/12th Royal Lancers (англ.). Праверана 11 чэрвеня 2011.
  3. 9th/12th Royal Lancers (Prince of Wales's) Charitable Association (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2010. Праверана 11 чэрвеня 2011.