ALF TV Game (таксама вядомая як «Эльф») — беларуская гульнявая прыстаўка на аснове клона хатняга камп’ютара ZX Spectrum 48K. Распрацавана брэсцкім СКБ «Запад» і выраблялася заводам «Цветотрон» (Брэст) на пачатку 1990-х гадоў.

Тэхнічныя асаблівасці правіць

Збудавана на БМК Т34ВГ1. АЗП на дзвюх рэдкіх мікрасхемах ЭКР565РУ11, якія маюць арганізацыю 65536×4, ПЗУ 27256 (КР573РФ8) альбо 27c010 (128 КБ) з убудаванымі гульнямі. Два раздымы для падлучэння джойстыкаў, выхад RGB, ВЧ-мадулятар.

Блок сілкавання вонкавы, выдае нестабілізаване сталае напружанне каля 14 В. Патрэбныя для сілкавання прыстаўкі напружанні 5В і 12В атрымліваюцца ужываннем стабілізатараў унутры самой прыстаўкі.

Джойстык прамавугольны, с крыжавінай і дзвюма кнопкамі, нагадвае джойстыик ад «NES».

ПЗП прыстаўкі змяшчае ў адной старонцы меню, у другой старонцы — звычайны Sinclair BASIC.

Пры запуску приыстаўка выводзіць на экран спіс гульняў, запісаных у картрыджы. Без картрыджу выводзіць пусты спіс.

Картрыджы ўяўляюць сабой плату з мікрасхемамі ПЗП і дэшыфратарам старонак (зварот да картрыджа ідзе праз старонкі памерам 16К). Аб'ём ПЗП у розных картрыджах розны — 128К, 256К.

Гульні правіць

Гульні ўзятыя з арыгінальнага ZX Spectrum, русіфікаваны і перапрацаваны (дадано апісанне, зменена меню, кіраванне)[1].

Убудаваныя правіць

Пры наяўнасці на самой прыстаўцы ПЗП аб'ёмам 128 КБ, у яго змяшчалася тры гульні:

Картрыдж «Эльф-1» правіць

Картрыдж «Эльф-2» правіць

Картрыдж «Эльф-3» правіць

Зноскі

Спасылкі правіць