Жывуць у асноўным у лясах, на палянах і лугах[1]. Гэты від матылькоў распаўсюджаны ў Еўропе (асабліва ў Вялікабрытаніі[2]), Сярэдняй Азіі, Расіі. У Расіі найбольш распаўсюджаныя ў Алтайскім краі, Рэспубліцы Алтай, Рэспубліцы Тыва, Краснадарскі край, Бураціі[1].
Прылятаюць на святло. За год звычайна нараджаецца не больш двух пакаленняў, актыўных з мая па верасень. Размах крылцаў 27-30 мм.[2]
Лічынкі сілкуюцца крапівой двухдомнай (Urtica dioica). Перажываюць зіму ў выглядзе кукалкі.