Aero-Difusión S.L. — невялікая самалётабудаўнічая кампанія, заснаваная ў 1954 г. Хаймэ Ілера (ісп.: Jaime Illera) і Пэдра Фeрнандэсам (ісп.: Pedro Fernández) у Сантандэры, Кантабрыя.

Aero-Difusión Jodel D-1190-S

Гісторыя правіць

У 1950 г. група аматараў з Сантандэра пад кіраўніцтвам Пэдра Фeрнандэса, Хаймэ Ілера і Лаўрэана Руіса (ісп.: Laureano Ruiz) пабудавала некалькі самалётаў тыпаў Autoplan і Jodel.[1] Даведаўшыся пра арганізацыю аматарскага руху авіятараў у Францыі, яны вырашылі заснаваць прадпрыемства па вытворчасці, рэканструкцыі і рамонце лёгкіх самалётаў — Aero-Difusión. Першы самалёт мадэлі Jodel D.112 з маторам Continental магутнасцю 65 к.с. быў пабудаваны ў пачатку 1955. Aero-Difusión вырабляла ліцэнзійныя варыянты Jodel D.112 і D.1191958) пад назвай Popuplane, а з 1963, пасля змены кіраўніцтва, ўдасканаленую версію Aero-Difusión Jodel D-1190-S, якую назвалі Compostela. На D.112 дадзенага вытворцы рабіліся выпрабаванні рухавіка ENMASA Flecha[2] магутнасцю 90 к.с. Яго планавалася ставіць на мадэль D-1190-F — самалёт сувязі для ВПС Іспаніі (ісп.: Ejército del Aire), які аднак так і не пайшоў у серыю, бо ў тэндары перамогу атрымаў самалёт AISA I.115. Было выраблена каля 6 адзінак D-1190-F[3]. Да 1972 года прадпрыемства вырабіла больш за 120 самалётаў.

Зноскі

Спасылкі правіць