Agathidium pulchellum[1] — від жукоў сямейства Leiodidae.

Agathidium pulchellum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agathidium pulchellum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  3381404

Распаўсюджанне правіць

Рэдкі від. Сустракаецца на паўночным захадзе Еўропы (Швецыя, Фінляндыя, Літва, Латвія, Беларусь). У Швецыі адзінае назіранне гэтага жука было ў 1996 годзе, а ў Беларусі яшчэ ў XIX стагоддзі. У Фінляндыі, пачынаючы з 1975 года, было каля 10 знаходак.

Апісанне правіць

Дробны жук, даўжынёй 2,0-2,5 мм, спінка вельмі выпуклая. Надкрыллі жаўтлява-карычневага колеру з цёмнай плямай спераду і цёмным сэрцападобным малюнкам пасярэдзіне крылаў. Пры небяспецы жук скручваецца ў шар.

Спосаб жыцця правіць

Жыве ў старажытных лясах. Трапляецца пад карой старых асін. І лічынкі, і імага харчуюцца грыбкамі-міксаміцэтамі

Зноскі

Спасылкі правіць