Агелена лабірынтавая

(Пасля перасылкі з Agelena labyrinthica)

Агелена лабірынтавая (Agelena labyrinthica) — від павукоў сямейства лейкавых.

Агелена лабірынтавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agelena labyrinthica Clerck, 1757


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  873624
NCBI  286032
EOL  1199757

Даўжыня цела 7—15 мм. Галавагрудзі карычневыя, з шырокай жоўтай бакавой каймой, брушка карычнявата-шэрае ці карычнявата-чорнае з 6 парамі касых светлых палос. Афарбоўка самак менш выразная.

Пашырана ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, Японіі; у т.л. трапляецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Жыве на паверхні глебы, на лугах. Гнёзды накшталт шырокай лейкі з павуціны, краямі прымацаваныя да раслін, знізу ў выглядзе трубкі, дзе павук хаваецца і чакае здабычу (насякомых).

Літаратура правіць

  • Агелена // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 26.