Ailanthus — род дрэў сямейства Simaroubaceae, якія растуць у паўднёвай і усходняй Азіі, паўдневай і усходняй Еўропе і ў Аўстраліі.

Ailanthus

Ailanthus altissima
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ailanthus Desf., nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від
Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28826
NCBI  23809
EOL  71151
GRIN  g:326
IPNI  38159-1
FW  54668

Батанічнае апісанне правіць

Буйныя лістападныя хуткарослыя дрэвы. Кара ствала шаравата-бурая, пакрыта бароздамі. Крона яйкападобная.

Лісце чарговае, вялікае, непарноперыстае, складаюцца з 9-41 лісточка, пры распусканні непрыемна пахне.

Дробныя кветкі сабраны ў буйныя мяцёлкі, зелянявага колеру, з падвойным калякветнікам. Чашалісцікі часткова зрослыя, у ліку пяці—шасці. Пялёсткі нашмат даўжэй чашалісцікаў, у ліку пяці. Тычынак дзесяць. Завязь складаецца з пяці—шасці свабодных ці зрослых плодалісцікаў.

Плады складаюцца з адной—шасці свабодных крылатак. Насенне плоскае, яйкападобнае, з тонкім эндоспермам або без яго, размешчана ў сярэдзіне плада, з яйкападобнымі або амаль круглявымі семядолямі.

Значэнне і ўжыванне правіць

Кару і лісце некаторых відаў выкарыстоўваюць супраць глістоў і дызентэрыі. Лісце таксама выкарыстоўваюць для выкормкі вусеняў дзікага тутавага шаўкапрада. З’яўляецца папулярнай дэкаратыўнай раслінай з-за хуткага росту, устойлівасці да шкоднікаў, і незвычайнага лісця.

Таксанамія правіць

Таксанамічнае становішча правіць

  яшчэ 8 сямействаў (згодна з Сістэмай APG III)  
      каля 10 відаў
  парадак Вербакветныя     род Ailanthus  
           
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Simaroubaceae    
         
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG III)   яшчэ 12 родаў  
     

Віды правіць

Паводле розных дадзеных, род уключае ад 1 да 15 відаў. Некаторыя з і іх:

 
 
 
Злева направа: Ailanthus triphysa, плады Ailanthus altissima

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць