«Amon Amarth» — шведскі рок-гурт, які грае ў жанры меладычны дэз-метал. Назва гурта значыць «Фатальная гара» на сіндарыне, эльфійскай мове, і адсылае да гары Арадруін з «Уладара Пярсцёнкаў». Асноўнай тэматыкай групы з’яўляецца германа-скандынаўская міфалогія, набліжаючы музычны калектыў таксама да жанру вікінг-метал.

Amon Amarth
«Amon Amarth» выступаюць на «Tuska Open Air 2011».
«Amon Amarth» выступаюць на «Tuska Open Air 2011».
Асноўная інфармацыя
Жанры Меладычны дэз-метал
Гады 1992 — па наш час
Краіна  Швецыя
Адкуль Tumba[d]
Лэйблы Metal Blade Records[d] і Back on Black Records[d]
Склад
amonamarth.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гурт быў заснаваны ў 1992 годзе ў горадзе Тумба, прыгарадзе Стакгольма, першапачаткова пад нецэнзурнай назвай «Scum». Першым складам групы былі вакаліст Ёхан Хег, гітарысты Андэрс Хансан і Олаві Міканен, бас-гітарыст Тэд Лундстрэм і ўдарнік Ніка Мейра. Першае дэма гурта, «Thor arise», аказалася настолькі няўдалым, што студыя адмовілася яго выпускаць. У 1994 годзе, ужо пад назвай «Amon Amarth», калектыў запісаў «the Arrival of the Fimbul Winter», які быў выдадзены тыражом у адну тысячу копій і быў распрададзены за дванаццаць гадзін. Студыю для запісу даў гурт «Hypocrisy».

Дэбютны альбом «Sorrow Throughout the Nine Worlds» быў выпушчаны на сінгапурскім лэйбле «Pulverised records» ў 1996 годзе. Пасля гэтага калектыў заўважылі вядомыя выданні, якія пішуць пра рок-музыку, і неўзабаве «Amon Amarth» атрымалі кантракт з буйной кампаніяй «Metal Blade». На ім група выдаецца пачынаючы з альбома 1998 года «Once Sent from the Golden Hall».

Незадоўга да запісу група змяніла ўдарніка, а акурат перад турнэ ў падтрымку альбома «Amon Amarth» пакінуў гітарыст Андэрс Хансан. На яго месца ўзялі Ёхана Содэрберга.

Да 2007 годзе група выпусціла шэсць паўнавартасных альбомаў і заваявала шырокую папулярнасць сярод прыхільнікаў дэз-метала.

Дыскаграфія правіць

  • Thor Arise (Demo) (1993)
  • Burning creation (1994)
  • Sorrow Throughout the Nine Worlds (1996)
  • Once Sent from the Golden Hall (1998)
  • The Avenger (1999)
  • The Crusher (2000)
  • Versus the World (2002)
  • Fate of Norns (2004)
  • With Oden on Our Side (2006)
  • Twilight of the Thunder God (2008)
  • Surtur Rising (2011)
  • Deceiver of the Gods (2013)
  • Jomsviking (2016)
  • Berserker (2019)

Зноскі