Араўкарыя высокая

(Пасля перасылкі з Araucaria heterophylla)

Араўкарыя высокая (Araucaria heterophylla) — від іглічных раслін сямейства араўкарыевыя (Araucariaceae).

Араўкарыя высокая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Araucaria heterophylla


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183483
NCBI  34341
EOL  1033727
IPNI  676669-1
TPL  kew-14360

Апісанне правіць

Канічнае дрэва 50-70 м вышынёй, 1,25-1,75 м у абхваце. Галіны растуць раўнамернымі пластамі, што стварае эфект падабенства з пагадай[1]. Кара шэра-карычневая, вылузваецца дробнымі лускавінкамі. Маладое лісце шылападобнае, увагнутае, зялёнае, ігольчатае, да 1,2 см даўжынёй. Дарослае лісце лускападобнае, 4-5 мм даўжынёй, увагнутае, шчыльна размешчанае, ярка цёмна-зялёнае, 6 мм даўжынёй 4-6 мм шырынёй. Мужчынскія шышкі ў кластарах, падоўжаныя, 4 см даўжынёй, жаўтлява-карычневыя або чырванаватыя; мікраспарафілы вострыя. Жаночыя шышкі большыя ў шырыню, чым у даўжыню, 12-15 см даўжынёй. Насенне 2,5-3 см даўжынёй 1,2 см шырынёй, з шырокімі крыламі.

Арэал правіць

Эндэмік нізінных раёнаў вострава Норфалк (Аўстралія) і двух бліжэйшых астравоў.

Выкарыстанне правіць

Гэты від папулярны як дэкаратыўны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Гавайскіх астравах, Каліфорніі, Іспаніі, Партугаліі і іншых месцах.

Пагрозы і ахова правіць

Гэты від сутыкаецца з высокай рызыкай знікнення ў дзікай прыродзе з-за абмежаванага і вельмі фрагментаванага распаўсюджання ў спалучэнні з доўгім падзеннем шырокасці і якасці асяроддзя пражывання. Большасць пакінутых прыродных паселішчаў знаходзяцца ў межах нацыянальнага парка вострава Норфалк.

Цікавыя факты правіць

Намаляваная на сцягу Норфалка.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Меннинджер Э. Причудливые деревья // Мир, 1970, 371 с. — С. 41

Спасылкі правіць