Спаржавыя

(Пасля перасылкі з Asparagaceae)

Спаржавыя (Asparagaceae) — сямейства аднадольных раслін, парадку Спаржакветныя (Asparagales).

Спаржавыя

Asparagus officinalis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asparagaceae Juss., 1789

Сінонімы

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  810124
NCBI  40552
EOL  8194
GRIN  f:126
IPNI  30275682-2
FW  55834

Большай часткай травы, радзей паўкусты, кусты або дрэвы; лісце ў іх часта замяняецца кладодзіямі, шчаціністымі, ігольчастымі або пласціністымі; сапраўднае лісце з'яўляецца ў выглядзе невялікіх лускавінак. Кветкі альбо адзінкавыя, якія з'яўляюцца на верхавіне сцябла (у Paris, Trillium), або ў пазусе лісця, альбо кветкі сабраны ў гронкі (ландыш (Convallaria), майнік (Maianthemum)), мяцёлкі або каласы (у Dracaena). Кветка абодваполая або аднаполая, звычайна з трохчленнымі коламі, а ў майнік (Maianthemum), у выглядзе выключэння, двухчленнымі, у Paris — чатырохленнымі. Калякветнік просты, раздзельналісты або (у ландыш (Convallaria)) спайналісты; тычынак два кругі; песцік з верхняй трох-, двух- або чатырохгнёздавай завяззю, кароткім слупком і лопасцевым лычыкам. Плод — аднанасенная або шматнасенная ягада; насенне бялковае.

Сістэматыка правіць

Раней Asparagaceae лічыліся вельмі блізкімі да сямейства лілейныя (Liliaceae), і многімі аўтарамі гэта сямейства прымалася толькі за падсямейства лілейных. Ад лілейных сямейства адрознівалі тым, што плод ў яго заўсёды ягада (у лілейных каробачка), і тым, што няма цыбулін, гэтак звычайных у лілейных.

У Сістэме класіфікацыі APG II большасць родаў было вынесена ў іншыя сямействы, у выніку чаго ў сямействе спаржавых засталося толькі некалькі родаў:

Па параўнанні з сістэмай класіфікацыі APG II (2003) у сістэме APG III (2009) адбыліся істотныя змены, якія закранулі сямейства Asparagaceae: у яго склад былі ўключаны раней самастойныя сямействы агававыя (Agavoideae), Scilloideae, Nolinoideae і некаторыя іншыя. Па дадзеных сайта APW агульная колькасць родаў сямейства на 2010 год складае 153, агульная колькасць відаў — 2480[3].

Класіфікацыя правіць

Склад сямейства значна мяняўся ў розных сістэмах класіфікацыі.

Па сучасным уяўленням да сямейства адносяць наступныя 128 родаў[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Asparagaceae: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 20 мая 2010)
  4. The Plant List: Asparagaceae, информация на The Plant List, v1.1, 2013 (Праверана 8 жніўня 2015)