Atretochoana eiselti — від бязногіх земнаводных сямейства Typhlonectidae. Від з’яўляецца самым буйным з вядомых безлёгачных тэтраподаў.

Atretochoana eiselti
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Atretochoana eiselti Taylor, 1968


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  668511
NCBI  1938463
EOL  1025251

Распаўсюджанне правіць

Эндэмік Бразіліі. Вядомыя два назіранні жывёлы ў дзікай прыродзе: На Востраве Маскейра на атлантычным узбярэжжы Бразіліі і ў рацэ Мадэйра.

Апісанне правіць

Земнаводнае даўжынёй 70—80 см, самы доўгі асобнік дасягаў 80,5 см. Як і ў іншых прадстаўнікоў атраду, у Atretochoana eiselti змеепадобнае бязногае цела з кольцамі як у дажджавых чарвякоў. Від мае шырокі плоскі чэрап, што моцна адрознівае яго ад іншых прадстаўнікоў атраду; закрытыя ноздры і павялічаны рот з рухомай шчакой; а таксама мясісты спінны плаўнік. Галоўным адрозненнем віду з’яўляецца адсутнасць лёгкіх. Скура, багата ўсеяная капілярамі аж да эпідэрмісу, што спрыяе газаабмену. Таксама ў чэрапе выяўлена наяўнасць цягліц, што не характэрна ні для аднаго жывога арганізма.

Гісторыя правіць

Першы асобнік віду знойдзены ў канцы XIX стагоддзя ў трапічных лясах Бразіліі Грэмам Гейлесам падчас экспедыцыі Браяна Куклы. Аб тыпавым месцазнаходжанні і даце знаходжання няма дадзеных. Асобнік захоўваўся ў Венскім музеі прыродазнаўства. Спачатку яго аднеслі да віду Typhlonectes compressicauda. У 1968 годзе Эдвард Гарысан Тэйлар на аснове гэтага ўзору апісаў новы від Typhlonectes eiselti. Від названы ў гонар аўстрыйскага герпетолага Ёзафа Айзельта. У 1995 годзе герпетолагі Марк Уілкінсан і Рональд Нусбаўм даследавалі галатып і вызначылі, што жывёла не мае лёгкіх. Таму для віду быў прапанаваны новы род Atretochoanaлац.: «закрытыя хааны»). У 1997 годзе знойдзены яшчэ адзін неапісаны асобнік віду ў Бразільскім універсітэце. У 2011 годзе даследчыкі канчаткова аднеслі від да сямейства Typhlonectidae.

У чэрвені 2011 года на востраве Маскейра недалёка ад горада Бялена сфатаграфавана земнаводнае, вельмі падобнае на Atretochoana eiselti. У гэтым жа годзе было на рацэ Мадэйра выяўлена яшчэ шэсць асобін, якія пэўна ідэнтыфікаваны як прадстаўнікі віду.

Зноскі

Спасылкі правіць