Australian Square Kilometre Array Pathfinder

Australian Square Kilometre Array Pathfinder (ASKAP) (бел.: Аўстралійскі пуце-пошукавы масіў плошчай у квадратны кіламетр) — радыётэлескоп, што належыць CSIRO, размешчаны ў радыёабсерваторыі Мёрчысана  (англ.) на захадзе Аўстраліі.

Элементы ASKAP, 2010 год
Элементы ASKAP, 2010 год

Элементы ASKAP, 2010 год
Арыгінал назвы Australian Square Kilometre Array Pathfinder
Размяшчэнне Аўстралія
Каардынаты

Знаходзіцца на захадзе Аўстраліі за 315 км на паўночны захад ад горада Гералдтан у радыёастранамічнай абсерваторыі. З’яўляецца комплексам асобных радыётэлескопаў аб’яднаных у адну сістэму. Складаецца з 36 антэн дыяметрам у 12 метраў кожная, аб’яднаных у адну вялізную мультывібратарную антэнную рашотку. Будаўніцтва абышлося ў 155 мільёнаў долараў.

ASKAP адкрыты напачатку кастрычніка 2012 года і ўяўляе сабой першую фазу ў будаўніцтве найбуйнейшага ў свеце радыётэлескопа Square Kilometre Array (SKA), будаўніцтва якога плануецца скончыць да 2019 года.

Спасылкі правіць