Australopithecus sediba — від аўстралапітэкаў, вядомы па рэштках, узрост якіх ацэньваецца ў 1,78-1,95 млн гадоў (плейстацэн)[1].

Australopithecus sediba

Чэрап
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Australopithecus sediba Berger, 2010


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  47439748
FW  165364

Два няпоўныя шкілеты гэтага віду былі знойдзены пры раскопках у пячоры Малапа (Malapa) на тэрыторыі аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, вядомага як «Калыска чалавецтва», у Паўднёвай Афрыцы. Першы шкілет — падлетка мужчынскага полу (галатып), другі — дарослай асобіны жаночага полу[2]. На сённяшні дзень знойдзена больш за 130 фрагментаў гэтых шкілетаў[2]. Гэтыя знаходкі першапачаткова былі апісаны ў двух артыкулах у часопісе «Science» паўднёваафрыканскім палеаантраполагам Лі Бергерам і яго калегамі як новы від ранніх продкаў чалавека. Там жа новы від названы Australopithecus sediba («sediba» азначае «крыніца» або «калодзеж» ў мове сота)[2]. Вядомы антраполаг Дональд Джохансан (Donald Johanson) лічыць, што косткі A. sediba варта аднесці да роду Homo[3]. Пасля адкрыцця значна больш прагрэсіўнага віда Homo gautengensis, які жыў у Паўднёвай Афрыцы адначасова з А. sediba, прэтэндэнтам на ролю прамога продка ранніх Homo стаў, на думку Дарэна Курно, А. garhi, які быў знойдзены ў Эфіопіі і датуецца узростам каля 2,5 млн гадоў таму[4].

Зноскі

  1. Dirks, P. H. G. M.; Kibii, J. M.; Kuhn, B. F.; Steininger, C.; Churchill, S. E.; Kramers, J. D.; Pickering, R.; Farber, D. L.; Mériaux, A.-S.; Herries, A. I. R.; King, G. C. P.; Berger, L. R. (2010). Geological Setting and Age of Australopithecus sediba from Southern Africa. Science. Vol. 328. pp. 205–208. doi:10.1126/science.1184950.
  2. а б в Berger, L. R.; de Ruiter, D. J.; Churchill, S. E.; Schmid, P.; Carlson, K. J.; Dirks, P. H. G. M.; Kibii, J. M. (2010). Australopithecus sediba: A New Species of Homo-Like Australopith from South Africa. Science. Vol. 328. pp. 195–204. doi:10.1126/science.1184944.
  3. Элементы — новости науки: Australopithecus sediba — австралопитек, похожий на человека
  4. Toothy Tree-Swinger May Be Earliest Human Архівавана 2 мая 2012.

Літаратура правіць

  • Кейт Вонг. Первый из нашего племени(руск.) // В мире науки. — 2012. — № 6. — С. 5—15. — ISSN 0208-0621.

Спасылкі правіць