BMW 315/1
BMW 315/1
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. родстар (2‑месн.) |
I6, 1490 см³, 40 к. с.
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: | 3900 мм |
Шырыня: | 1450 мм |
Вышыня: | 1350 мм |
Колавая база: | 2400 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1153 мм |
Каляіна задняя: | 1220 мм |
Маса: | 750 кг[1] |
На рынку
Іншае
Дызайнер: | Фрыц Фідлер |
BMW 315/1 — спартыўная мадэль з кузавам родстар на базе BMW 315 нямецкай кампаніі BMW, што выпускалася на працягу 1934 — 1935 гадоў у колькасці 230[1] машын.
Канструкцыя правіць
Летам 1934 года была распрацавана спартыўная мадэль, якая была некалькі карацей і ніжэй, чым BMW 315. Шасціцыліндравы радны рухавік атрымаў тры карбюратары Solex 26 BFRH. Дзякуючы павышэнню ступені сціску (1:6,8 замест 1:5,6) магутнасць узрасла да 40 к. с. (29 кВт) пры 4200 аб/хв. Па жаданні ўладальніка ўсталёўвалі здымны дах. Аўтамабілі даволі паспяхова выступалі на спаборніцтвах свайго класа машын, дзякуючы чаму было вырашана распрацаваць магутны матор аб'ёмам да 2,0 літраў. З ім машына атрымала пазначэнне BMW 319/1. Максімальная хуткасць складала 125 км/г[1].
Зноскі
- ↑ а б в г BMW 315/1 Sportwagen(нявызн.)(недаступная спасылка). BMW Group Archive. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2016.
Літаратура правіць
- Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.)
Спасылкі правіць
- BMW 315/1 Sportwagen Архівавана 7 лютага 2016. (ням.)