BMW 321
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Sowjetische AG Maschinenbau Awtowelo
Выпуск: 19381941, 3 814 экз.[1]
19451950, 8 996 экз.[2]
Зборка:  Германія
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Савецкая зона акупацыі Германіі
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)[3]
I6, 1971 см³, 45 к. с.
4-хутк. МКПП[4]
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4500 мм
Шырыня: 1540 мм
Вышыня: 1500 мм
Колавая база: 2750[4]
Каляіна пярэдняя: 1300[4]
Каляіна задняя: 1300[4]
Маса: 1000 кг (прыблізна)[3]
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 320, BMW 326, BMW 340
Іншае
Дызайнер: Фрыц Фідлер  (англ.)

BMW 321 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі BMW 1938[5]1941 гадоў, які прыйшоў на замену мадэлі BMW 320, хоць знешне яны мала адрозніваліся. Вырабляўся на заводзе ў Айзенаху.

Праз вайну вытворчасць была спынена. Выраб мадэлі працягнулі ў савецкай акупацыйнай зоне ў пасляваенны перыяд, у 19451950 гадах. Пасля вайны, акрамя некаторых будынкаў, у Айзенаху захаваўся запас гатовых дэталяў і запчастак, а на берлінскім заводзе «Ambi-Budd», які выпускаў кузавы, уцалелі штампы і зварачныя кандуктары. У сувязі з гэтым было пастаноўлена аднавіць выворчасць. Першыя 14 аўтамабіляў былі сабраныя ў лістападзе 1945 года. Выпуск у 1947 годзе склаў 2035 адз.; 1948 — 2398; 1949 — 2734[6].

Канструкцыя правіць

 
Седан BMW 321, выгляд ззаду

Мадэль пабудавалі на скарочаным шасі мадэлі BMW 326 і запазычаным з яе мадэрнізаваным 6-цыліндравым верхнеклапанным радным рухавіку з двума карбюратарамі аб’ёмам 1971 см³, магутнасцю 45 к. с. (33 кВт) пры 3750 аб/хв. Таксама з 320 была запазычана 4-ступеньчатая каробка перадач. Аўтамабіль разганяўся 0-100 км/г за 35,5 сек, яго максімальная скорасць складала 115 км/г. Хадавая частка адпавядала мадэлям BMW 320/BMW 326, але з пашыраным на 110 мм кузавам. Гідраўлічныя тармазы мелі прывад на ўсе колы. Як і ў машын вышэйшага класа, мадэль 321 атрымала суцэльнаметалічны кузаў, які вырабляла берлінская фабрыка Ambi-Budd. Вонкава яна трохі нагадвала мадэль 326, але атрымала толькі двухдзверныя кузавы[1][3].

BMW 321 выпускалі з кузавамі седан за 4800 марак (2078 машын), 4-месны кабрыялет за 5650 марак (1551 машын).

Зноскі

  1. а б Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL USA: Publications International. p. 70. ISBN 0-517-42464-9.
  2. Robson, Graham (2008-11-07). "Chapter 5: Losing Eisenach, Building Up Munich". Inside the BMW Factories: Building the Ultimate Driving Machine. Minneapolis, MN US: MBI Publishing. p 58, EMW—Like BMW? The Same, but Different. ISBN 978-0-7603-3463-8. Архівавана з арыгінала 6 кастрычніка 2014. Праверана 2013-02-16.
  3. а б в для седана: BMW 321 Limousine (ням.)(недаступная спасылка — гісторыя ). BMW Group Archive.
    для кабрыялета: BMW 321 Kabriolett (ням.)(недаступная спасылка — гісторыя ). BMW Group Archive.
  4. а б в г 1939 BMW 321 Saloon. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2011. Праверана 15 February 2013.
  5. Odin, L.C. World in Motion 1939 — The whole of the year's automobile production. Belvedere Publishing, 2015. ASIN: B00ZLN91ZG.
  6. Советские БМВ(руск.) // За рулём : часопіс. — 1993. — № 12. — С. 18.

Літаратура правіць

  • Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928—1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.)

Спасылкі правіць