Belcanto Airlines — прыватная беларуская грузавая авіякампанія, якая выкарыстоўвае самалёты Іл-76ТД.

Belcanto Airlines
Дата заснавання 2020
Памер флота 1
Штаб-кватэра Мінск, Беларусь

ТАА «Авіякампанія БЕЛКАНТО» была зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэестры 4 жніўня 2020 года. Сертыфікацыю па тэхнічным абслугоўванні і рамонце авіяцыйнай тэхнікі кампанія атрымала ў лістападзе 2021 года, а сертыфікат эксплуатанта паветранага судна ІЛ-76ТД з бартавым нумарам EW-576TH, без якога нельга здзяйсняць камерцыйныя пералёты, быў атрыманы ў жніўні 2022 года[1].

17 красавіка 2023 года падчас канфлікту ў Судане ў аэрапорце Хартум было знішчана мінімум 14 самалётаў, адным з іх быў борт ІЛ-76ТД кампаніі Belcanto Airlines[2].

Зноскі

Спасылкі правіць