Betfair Group plc — найбуйнейшая ў свеце біржа ставак.[1] Кампанія заснавана ў 2000 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Заходнім Лондане, у раёне Хамерсміт.[2]

Betfair
Лістынг на біржы Лонданская фондавая біржа
Заснаванне 2000
Заснавальнікі Эндру Блэк[d]
Размяшчэнне
Галіна азартная анлайн-гульня[d]
Сайт betfair.com

Апроч уласна біржы ставак, Betfair прапануе і іншыя паслугі, напрыклад, казіно і покер. Betfair мае адпаведныя гульнявыя ліцэнзіі ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Германіі, Італіі, Аўстрыі і на Мальце. З’яўляецца спонсарам футбольнага клуба Манчэстэр Юнайтэд.[3] Першапачаткова покерны-рум уваходзіў у сетку Ongame, але ў 2013 годзе далучыўся да папулярнай сеткі iPoker.[4] Кампанія зарэгістравана на Лонданскай біржы да 2 лютага 2016 года, калі аб’ядналася з Paddy Power у адзіную кампанію Paddy Power Betfair (LSE: PPB).

Узнагароды правіць

  • Прыз Каралевы за 2003 год у катэгорыі «Інавацыі»[5]
  • Прыз Каралевы за 2008 год у катэгорыі «Міжнародны гандаль»[6]

Зноскі