Bhutanitis lidderdalii ці Armandia lidderdali — дзённы матыль сямейства паруснікі (Papilionidae). Відавая лацінская назва дадзена ў гонар Dr. Lidderdale, з асабістай калекцыі якога і быў апісаны першы экзэмпляр матыля.

Bhutanitis lidderdalii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bhutanitis lidderdalii Atkinson, 1873


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  349369
EOL  131961

Апісанне правіць

Размах крылаў 100—116 мм. Асноўны фон крылаў цёмны. Тонкія поласы размяшчаюцца на крылах пераважна вертыкальна жоўтага колеру. Крылы медыяльна выцягнутыя, верхнія закругленыя. Ніжнія — з 3 хвосцікамі — латэральны самы доўгі, медыяльны карацейшы. У аснове хвосцікаў размяшчаецца яркая пляма. Дыстальная частка плямы афарбаваная ў жоўта-аранжавыя колеры, праксімальная — у ярка-чырвоны колер. У сярэдзіне плямы знаходзяцца 2-3 светлыя вочкі на агульным чорным фоне, у рознай ступені выяўленыя ў розных падвідаў. Ніжні бок крылаў афарбаваны ў шэры колер.

Арэал і падвіды правіць

Номынатыўны падвід Bhutanitis lidderdalii lidderdalii жыве ў індыйскім штаце Нагаленд, у Сікіме, Бутане і на поўначы М'янмы, у Непале. Падвід Bhutanitis lidderdalii spinosa — у кітайскай правінцыі Сычуань. Падвід Bhutanitis lidderdalii ocellotomaculata — у паўночным Тайландзе. Адрозніваюцца падвіды некаторымі дэталямі малюнка крылаў.