Blaupunkt (вымаўляецца Блаўпункт) — нямецкая кампанія па вытворчасці аўдыё- і відэатэхнікі (відэакамеры, тэлевізары). Заснавана ў 1923 годзе ў Берліне, пад назвай «Ideal». У 1938 годзе перайменавана ў Blaupunkt, што ў перакладзе азначае «Блакітная кропка», нанясенне такой кропкі на аўдыёнавушнікі ў той час азначала праходжанне кантролю якасці. Пасля Другой сусветнай вайны кампанія пераехала ў Гільдэсгайм.

Blaupunkt
Тып Gesellschaft mit beschränkter Haftung[d]
Заснаванне 1923
Скасавана 2016
Размяшчэнне
Прадукцыя аўдыётэхніка, відэатэхніка
Матчына кампанія Aurelius AG
Сайт blaupunkt.com

18 снежня 2008 года Blaupunkt, якая больш за 70 гадоў уваходзіла ў склад групы Bosch, была прададзена нямецкай інвестыцыйнай кампаніі Aurelius AG.