Пярэступ

(Пасля перасылкі з Bryonia)

Пярэ́ступ[3], брыёнія (Bryonia) — род кветкавых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae). Налічвае каля 10 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і, Заходняй і Сярэдняй Азіі, на Каўказе.

Пярэступ

Пярэступ белы (Bryonia alba)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bryonia L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22347
NCBI  3651
EOL  71441
IPNI  76124-3

Апісанне правіць

 
Bryonia monoica

Шматгадовыя травяністыя расліны з клубнепадобнымі каранямі і пераважна лазячымі сцёбламі з простымі вусікамі. Лісце пяцілопасцевае або глыбокараздзельнае, часам суцэльнае. Расліны адна- і двухдомныя. Кветкі аднаполыя, дыяметрам да 1,5 см, у пазушных суквеццях. Плод — ягада.

Выкарыстанне правіць

Інсектыцыдныя, фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Карані пярэступа выкарыстоўваюцца ў якасці лекавага сродка.

Пярэступ белы (Bryonia alba L.) і пярэступ двухдомны (Bryonia cretica subsp. dioica (Jacq.) Tutin) — ядавітыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць