Брыум серабрысты

від раслін
(Пасля перасылкі з Bryum argenteum)

Брый серабрысты, брыум серабрысты (Bryum argenteum) — від лістасцябловых імхоў сямейства брыевых.

Брыум серабрысты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bryum argenteum Hedw.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15984
NCBI  37413
EOL  864280
IPNI  ???
TPL  tro-35116382

Апісанне правіць

Утварае белавата-серабрыста-зялёныя шчыльныя дзернавіны. Сцябло з мноствам каташковых парасткаў. Лісце круглаватае, з выцягнутай верхавінкай. Каробачка са спорамі цыліндрычная, на доўгай ножцы.

Экалогія правіць

Расце на палях, адхонах канаў, камянях, вытаптаных месцах, каля дарог, па берагах рэк. Спараносіць з вясны да позняй восені.

Значэнне правіць

Мох-пустазелле, спадарожнічае чалавеку.

Літаратура правіць

  • Брыум // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Спасылкі правіць

  • Бриум серебристый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)