«Californication» — 7-ы студыйны альбом групы Red Hot Chili Peppers, выпушчаны 8 чэрвеня 1999 года, кампаніяй Warner Bros. Records. У альбом увайшлі такія хіты як Around the world, Otherside, Californication, Scar Tissue.

Californication
музычны альбом Red Hot Chili Peppers
Дата выпуску 8 чэрвеня 1999
Запісаны верасень 1998 - люты 1999
Жанр рок, фанк
Працягласць 56:17
Прадзюсар Рык Рубін

Перадгісторыя правіць

Джон Фрусчантэ пакідае Red Hot Chili Peppers падчас турнэ з альбомам Blood Sugar Sex Magik у маі 1992 г. з-за цяжказцей з наркотыкамі і ростам славутасці. Для замены Джона група прыцягвае Арыка Маршала, які іграў да канца турнэ да студзеня 1993 г. Увесну гэтага года, Арык Маршал быў звольнены з-за безадказнага стаўлення да сваёй працы. Група пачынае працаваць з Джэсі Табаяс, які таксама не затрымаўся на доўгі час. На я го месца Чад Сміт прапаноўвае Дэйва Навара, які ў канцы 1993 г. далучаецца да Red Hot Chili Peppers. Пасля кароткай паузы ў некалькі месяцаў, група згуляла на фестывалі Удсток’94, дзе нажыва дэбютаваў Дэйв Навара.

Red Hot Chili Pepars пачынае двухгадовы тур з альбомам One Hot Minute з 27 верасня 1995. Першы прыпынак у Еўропе, а таксама канцэрты ў Паўночнай Амерыцы запланаваны на лістапад і снежань, былі адкладзеныя з-за траўмы ў Чада Сміта, які параніў запясце падчас гульні ў бейсбол. Канцэрты ў Паўночнай Амерыцы запланаваны на люты-красавік, падчас аднаго з якіх Энтані Кідыс, таксама атрымоўвае траўму. Група гуляе Tibetan Freedom Fest разам з групамі Biysti Boys, Smashing Pampkins, Bjork і Rage Against The Machine. У той жа час з’яўляюцца прыкметы адчужанасці ад Дэйва Навара, які не жадае гуляць з Флі, калі яны знаходзяцца ў студыі.

Пасля 1997 г. здараецца шэраг няўдач з удзельнікамі групы. Фестываль Mount Fuji Festival адмяняецца з-за аварыі ў я кую патрапіў Энтані Кідыс. Пасля аздараўлення Энтані, гэты ж фестываль зноў прырываецца на гэты раз з-за ўрагана. У верасні 1997 Дэйв і Флі пачынаюць браць удзел у іншых праектах, тым часам Энтані прывязваецца да наркотыкаў. У пачатку 1998 г. Red Hot Chili Peppers збіраюцца, каб згуляць яшчэ раз.

У пачатку красавіка 1998 Дэйв Навара быў звольнены з Red Hot Chili Pepars пасля адмовы браць лячэнне ад наркотыкаў. Флі выказваецца што гэтая група не мае будучыні без Джона Фрусчантэ. Амаль увесь час пасля пакідання групы Джон не раставаўся з наркотыкамі, але настой Red Hot Chili Peppers аб лячэнні ўжо 29 красавіка 1998 вярнуў яго ў састаў групы.

Запіс правіць

Першыя тыдні, пасля з’яўлення Джо, група праводзіць у гаражы Флі, дзе апошні заснаваў студыю. Першае з’яўленне групы ў сталіцы, у Вашынгтоне, DC 9:30 Club, а на наступны дзень афіцыйны канцэрт Tibetan Freedom Fest. Red Hot Chili Peppers у гэты перыяд вельмі натхнёныя прысутнасцю Джонам Фрусчантэ. Большасць песень у альбоме напісаныя ў гаражы Fliy сярод іх песня «Californication», яна заводзіць Джона, які доўгі час падбіраў акорды для яе. Пасля некаторай колькасці канцэртаў дзе гучала гэтая песня, на групу пачалі звяртаць увагу вядомыя прадзюсары і менэджэры. якія і дапамаглі выпусціць Red Hot Chili Peppers альбом «Californication».

Спіс кампазіцый правіць

  1. «Around the World» — 03:58
  2. «Parallel Universe» — 04:30
  3. «Scar Tissue» — 03:37
  4. «Otherside» — 04:15
  5. «Get on Top» — 03:18
  6. «Californication» — 05:21
  7. «Easily» — 03:51
  8. «Porcelain» — 02:43
  9. «Emit Remmus» — 04:00
  10. «I Like Dirt» — 02:37
  11. «This Velvet Glove» — 03:44
  12. «Savior» — 04:52
  13. «Purple Stain» — 04:13
  14. «Right on Time» — 01:52
  15. «Road Trippin'» — 03:26

Спасылкі правіць