Campanula zoysii — від раслін роду Званочак (Campanula).

Campanula zoysii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Campanula zoysii Wulfen, 1789

Прыблізны арэал расліны ў Еўропе

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  361408
GRIN  t:428121
IPNI  141339-1
TPL  ???

Распаўсюджанне і асяроддзе правіць

Арэал кветкі абмежаваны Аўстрыяй, паўночнай Італіяй (Фрыулі-Венецыя-Джулія і Венета) і Славеніяй[3]. Ён лепш за ўсё расце на вапняковых схілах Юлійскіх, Камнішка-Савінских Альпаўbeen і гары Пецаbeen[4], а таксама ў іншых італьянскіх і аўстрыйскіх рэгіёнах Паўднёвых Вапняковых Альпаў[5].

Расліна можа выжыць пры вельмі нізкіх зімовых тэмпературах — да −35 °C або −40 °C[5]. Яго шкоднікамі з’яўляюцца смаўжы і слімакі[6].

Апісанне правіць

 
Дарослая расліна з разрэзам кветкі і павялічанай выявай насення

Расліна звычайна нізкарослая, 5-7 см у вышыню, хоць некаторыя асобнікі могуць дасягаць 23 см у вышыню[7]. Разетка лісця расліны па меры развіцця разрастаецца[5]. Маладыя расліны цвітуць з другога года.

Кветкі правіць

Гэты від званочкаў унікальны сярод свайго роду формай кветкі — вяночак ля адгіну звужаецца і заканчваецца пяціканцовай зоркай, а ў іншых званочкаў кветка мае падобную званочкавую форму, але адгін шырокі[5][8] (аднак такая «звужаная» форма кветкі мае дастатковую адтуліну для таго, каб насякомыя маглі пракрасціся ўнутр для апылення). На кожным сцябле ад адной да трох кветак[7], якія маюць светла-нябесны або лавандавы колер. Цвіценне адбываецца на працягу трох-чатырох тыдняў у чэрвені[5].

Лісце правіць

Лісце згрупаванае ў разеткі ля каранёў, мае хвосцікі і яйкападобную тупую форму; лісце на сцябле зваротнаяйкападобнае, дзідападобнае і чарговае[7].

Культурнае значэнне правіць

 
Campanula zoysii, Трыглаў, Славенія

Расліна карыстаецца вялікай павагай у Славеніі і лічыцца сімвалам славенскіх Альпаў. Славенскі батанік Віктар Петкаўшак  (ВД) (1908—1994) назваў гэты званочак сапраўднай «дачкой Славенскіх гор». Кветка з’яўляецца афіцыйным сімвалам найстарэйшага батанічнага альпійскага саду ў Славеніі, «Альпінума Юльяна  (славенск.)», заснаванага ў 1926 годзе[9][10].

Таксама высока цэніцца як дэкаратыўная расліна пры стварэнні альпійскіх горак.

Таксанамія правіць

Расліна названа батанікам Францам Ксаверам фон Вульфенам (1728—1805) у гонар яго першаадкрывальніка — славенскага батаніка Карла фон Зойсаbeen (1756—1799)[5], які прадставіў новы від Вульфену. Нікалаус Іозеф фон Жакен упершыню апісаў від у 1789 годзе[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Campanula zoysii Wulfen. Germplasm Resources Information Network. United States Department of Agriculture. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 23 сакавіка 2019.
  4. Naravne znamenitosti: Peca. Karavanke.eu. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 12 сакавіка 2012.
  5. а б в г д е Walek, Kristl. Campanula zoysii: "Daughter of the Slovene Mountains". Ottawa Valley Rock Garden & Horticultural Society. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2006. Праверана 6 жніўня 2010.
  6. Meredith, Lewis B. Rock Gardens: How to Make and Maintain Them (англ.). — New York: Charles Scribner and Sons, 1914. — С. 254.
  7. а б в Robinson, W. Hardy Flowers (нявызн.). — London: Macmillan and Co., 1878. — С. 86.
  8. Campanula zoysii. Campanula Bellflowers. Wild Ginger Farm. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2010. Праверана 6 жніўня 2010.
  9. Zoisova zvončica – simbol rastlinstva na sončni strani Alp(славенск.) // Epicenter: glasilo Posoškega razvojnega centra. — 2006. — Т. VII. — № 6—7. — С. 24. — ISSN 1581-6087. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2014.
  10. Alpski botanični vrt Juliana(недаступная спасылка) (славенск.)

Спасылкі правіць

  • Campanula zoysii Wulfen Germplasm Resources Information Network (GRIN)
  • Колокольчик Зойса: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 сакавіка 2019)