Capillaria feliscati — від паразітычных круглых чарвей сямейства Capillariidae, які выклікае дыфтэроіднае запаленне слізістай абалонкі мачавога пузыра ў прадстаўнікоў сямейства каціныя (Felidae).
Capillaria feliscati |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Capillaria feliscati |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Capillaria feliscati Diesing, 1851
|
|
Самкі памерам 14-16 мм. Цела празрыстае, ніткападобнае і спіральна закручанае. Яйцы маюць форму бочкі з двума коркамі на абодвух полюсах і памерам 61/32 мкм.
Сустракаюцца ў розных прадстаўнікоў сямейства каціныя (Felidae), у тым ліку і ў свойскіх катоў. З дзікіх жывёл адзначаны ў рысі (Lynx lynx)[1].
Прамежкавымі гаспадарамі з’яўляюцца дажджавыя чэрві, з праглынутых яец вылупляецца лічынка, якая пасля двух лінек ператвараецца ў інвазійную лічынку III стадыі. Каты заражаюцца пры ўжыванні чарвякоў. У стрававальнай сістэме лічынка праходзіць праз слізістую абалонку кішачніка і мігруе на слізістую абалонку мачавога пузыра. Там яна развіваецца да палаваспелай формы за 55-65 дзён.
Зноскі
- ↑ Шималов, В. Т. Рысь (Felix lynx) — новый дефинитивный хозяин для Ancylostoma tubaeformis (Zeder, 1800) и Capillaria feliscati (Bellingham, 1845) / В. Т. Шималов // Третья зоологическая конференция Белорусской ССР, посвященная 50-летию образования БССР : тезисы докладов. — Минск, 1968. — С. 135.