Carcharhinus longimanus — від акул атрада Carcharhiniformes.

Carcharhinus longimanus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carcharhinus longimanus Poey, 1861

Арэал

выява

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 39374

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  160330
NCBI  302049
EOL  213834

Знешні выгляд правіць

Дасягае 3,5-4 метра ў даўжыню, але часцей сустракаюцца асобіны даўжынёй да 1,5-2 метраў і вагой 20-60 кг. Размножваецца шляхам жыванараджэння, прыносячы пяць-сем малькоў даўжынёй да 40 см. Мае вельмі доўгія грудныя плаўнікі. Цела афарбавана ў карычнева-шэры колер, канцы плаўнікоў могуць мець светлыя плямы.

Экалогія правіць

Сустракаецца паўсюдна ў трапічнай зоне. Сілкуецца рыбамі і кальмарамі, часам малюскамі, таксама любымі даступнымі адкідамі.

Выказваліся гіпотэзы аб здольнасці некаторых відаў акул да паветранага нюху, то ёсць здольнасці ўлоўліваць і дыферэнцаваць пахі ў паветры[1].

Небяспека правіць

Жак-Іў Кусто называў гэтых акул «князямі Даўгарукімі» і сцвярджаў што «гэта адзіны прадстаўнік селахій, які ні кроплі не баіцца падводных плыўцоў»[2].

Вядомыя выпадкі нападу гэтых акул на людзей са смяротным зыходам[3][4][5], аднак гэтыя выпадкі вельмі рэдкія, бо акулы рэдка падыходзяць да берага[6].

Зноскі

  1. Савельев С. В., Черников В. П. Длиннокрылая акула Carcharhinus longimanus может использовать воздушное обоняние для поиска пищи // Вопросы ихтиологии. — 1994. — Т. 34. — № 2. — С. 219—225.
  2. Кусто Ж.-И., Кусто Ф. Чтобы не было в море тайн. Подводные исследования Ж.-И. Кусто. Пер. с англ. — М.: «Мысль», 1974. — 191 с
  3. Длиннокрылая акула напала на дайвера в Красном море // Lenta.ru. — 04.06.2009.
  4. Пляжи Шарм-эль-Шейха закрыли из-за нападения акул // Lenta.ru. — 01.12.2010.
  5. Заявление CDWS (Палата дайвинга и водных видов спорта Египта) // InVertum. — 06.12.2010. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2010.
  6. Длиннокрылая акула приплывает на пляжи курортов Египта,ШЭШ // Турправда.com. — 12.2009. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2010.