Парэчкавы пупышкавы клешч

(Пасля перасылкі з Cecidophyopsis ribis)

Парэчкавы пупышкавы клешч[1] (Cecidophyopsis ribis) — від мікраскапічных чатырохногіх кляшчоў (Prostigmata) роду Cecidophyopsis сямейства Eriophyidae.

Парэчкавы пупышкавы клешч
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cecidophyopsis ribis (Westwood, 1869)

Сінонімы
  • Acarus ribis Westwood, 1869
  • Phytoptus ribis Nalepa, 1893

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  70325
EOL  3201009

Арэал правіць

Еўропа, Аўстралія, Арыентальны рэгіён[2].

Апісанне правіць

Даўжыня каля 0,2 мм, цела белае, чэрвепадобнае з 4 нагамі[3]. Сцернум скарочаны. Дарсальныя шчацінкі на шчыціку адсутнічаюць. Геніталіі самак набліжаны да аснаванняў тазікаў ног[4].

Экалогія правіць

Cecidophyopsis ribis з’яўляецца шкоднікам агрэсту і чорных парэчак[4](часам пашкоджвае чырвоныя і белыя парэчкі). Зімоўка і далейшае развіццё кляшчоў адбываецца ўнутры пупышак (у адной пупышцы ​​можа знаходзіцца да 3-8 тысяч асобін). Пасля засялення кляшчамі пупышкі набываюць круглявую форму і да восені становяцца больш буйнымі. У пачатку наступнага года пупышкі ўспушваюцца да памераў гарошыны (дэфармаваныя лісточкі выпінаюць вонкі праз лускавінкі), і паступова набываюць форму маленькага качанчыка капусты, які лопнуў. Рассяляюцца як з пасадачным матэрыялам, так і з дапамогай ветру, птушак, насякомых (большасць пры гэтым гіне). У год бывае пяць пакаленняў: два вясновых і тры летне-асенніх[3].

Для барацьбы са шкоднікамі неабходна выскубанне пупышак і знішчэнне заражаных кляшчамі галінак, выкананне правіл агратэхнікі і выкарыстанне акарыцыдаў[3].

Зноскі

  1. Галаўтваральныя кляшчы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 541
  2. Cecidophyopsis ribis (Westwood 1869) (англ.)(недаступная спасылка). Faunaeur.org. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2015. Праверана 9 лютага 2013.
  3. а б в Смородинный почковый клещ (руск.)(недаступная спасылка). Болезни Сада.Ру. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2013. Праверана 9 лютага 2013.
  4. а б Великань В. С., Гегечкори А. М., Голуб В. Б. и др. Определитель вредных и полезных насекомых и клещей плодовых и ягодных культур в СССР / Сост. Л. М. Копанева. — Л.: Колос, 1984. — С. 254—263. — 288 с. — 35 000 экз.

Літаратура правіць

  • Великань В. С., Гегечкори А. М., Голуб В. Б. и др. Определитель вредных и полезных насекомых и клещей плодовых и ягодных культур в СССР / Сост. Л. М. Копанева. — Л.: Колос, 1984. — С. 254—263. — 288 с. — 35 000 экз.

Спасылкі правіць