Хенамелес

(Пасля перасылкі з Chaenomeles)

Хенамелес[3] (Chaenomeles) — род кветкавых раслін сямейства ружакветных.

Хенамелес

Хенамелес японскі (Chaenomeles japonica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaenomeles Lindl., nom. cons.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500941
NCBI  36603
EOL  29939
GRIN  g:2337
IPNI  33706-1

Батанічнае апісанне правіць

Лістападныя ці паўвечназялёныя кусты або невялікія дрэвы вышынёй 1-6 метраў, звычайна калючыя. Скурыстае лісце чаргаванае, простае, пілаватае ці гародчатае па краі. Кветкі адзіночныя або ў пакарочаных гронках, буйныя (дыяметрам 3-5 см), чырвоныя, ружовыя, белыя, раскрываюцца перад ці адначасова з распусканнем лісця. Плод — яблыкападобны, ядомы.

Арэал правіць

4 віды. Пашыраны ў Кітаі і Японіі. На Беларусі інтрадукаваны хенамелес японскі, або айва японская (Chaenomeles japonica), таксама вядомая пад сінанімічнай назвай хенамелес Маўлея, або айва нізкая[4].

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лісце і плады айвы японскай маюць вітамін С. Пладовыя, дэкаратыўныя расліны.

Літаратура правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Хенамелес: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)