Chlamyphorus truncatus — від браняносцаў сямейства Chlamyphoridae. Сустракаецца ў цэнтральнай частцы Аргенціны, дзе насяляе сухія лугі і плоскія пясчаныя ўчасткі, парослыя кактусамі і калючымі кустамі.

Chlamyphorus truncatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chlamyphorus truncatus Harlan, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  624890
NCBI  450267
EOL  328488

Агульныя звесткі правіць

 
Малюнак канца XIX — пачатку XX стагоддзя

Вырастае да 90-115 мм без уліку хваста, адрозніваецца бледна-ружовай або ружовай афарбоўкай. Пры спалоху ён здольны за некалькі секунд цалкам закапацца ў зямлю.

Гэта начная жывёла. Ён выкопвае ў сухой глебе каля мурашнікаў невялікія норы. Харчуецца ў асноўным мурашкамі або іх лічынкамі, знаходзячы і тых і іншых каля сваёй нары. Таксама часам есць чарвякоў, слімакоў, насякомых і іх лічынак, а таксама розныя расліны, у тым ліку есць карані раслін.

Большую частку часу праводзіць пад зямлёй, гэта рыючая жывёла, падобная па спосабу жыцця на златакрата або прадстаўніка роду Notoryctes. Вялікімі пярэднімі лапамі жывёла змешвае пясок і практычна «плыве» ў ім, як маглі б плыць у вадзе. Формай цела гэты браняносец нагадвае тарпеду, яго галава прыкрытая шчытком для абароны ад пяску.

Ахоўны статус правіць

У 1996 годзе Міжнародны саюз аховы прыроды класіфікаваў гэты від як «які знаходзіцца ў небяспецы»[1]. У 2006 годзе від ужо характарызаваўся як «блізкі да пагрозы», што азначае меншую ступень небяспекі. З 2008 года ён характарызуецца як «від, аб становішчы якога недастаткова даных»[1]. Аднак адзначаецца, што пагрозу гэтаму віду ўяўляе разбурэнне асяроддзя яго пражывання, часткова звязанае з развядзеннем буйной рагатай жывёлы[1].

Гэты браняносец сустракаецца на шэрагу ахоўных тэрыторый, уключаючы нацыянальны парк Ліўе-Калель  (ісп.). Законы як Аргенціны, так і асобных яе рэгіёнаў абараняюць гэтага браняносца[1].

Зноскі

  1. а б в г Superina, M., Abba, A., Vizcaino, S., Porini, G., Meritt, D. & Memberse of the IUCN SSC Edentate Specialist Group (2008). Chlamyphorus truncatus Архівавана 29 красавіка 2012.. In: IUCN 2008. IUCN Red List of Threatened Species. Downloaded on 30 December 2008.

Спасылкі правіць