Chrysler 300
Агульныя даныя
Вытворца: Chrysler
Выпуск: 20042023
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 

Chrysler 300 — легкавы аўтамабіль маркі Chrysler, які выпускаўся з 2004 па 2023 год.

Было прададзена каля 1,4 мільёна аўтамабіляў. Мадэль ніколі не была бэстсэлерам, але стала паратункам для Chrysler. У глабальным аб’ёме продажу маркі, на Chrysler 300 прыпадала 21% у 2004—2011 (першае пакаленне) і 20% у 2011—2023 гады (другое пакаленне)[1].

Першае пакаленне (2004—2010) правіць

Аўтамабіль быў пабудаваны на заднепрываднай платформе Chrysler LX, якая была створана сумесна з Daimler і падзяляла шэраг кампанентаў з Mercedes-Benz E-класа.

Базавая мадыфікацыя мела 2,7-літровы рухавік V6 магутнасцю 141 кВт (190 к.с.). 300C атрымаў 5,7-літровы рухавік HEMI магутнасцю 340 к.с. Chrysler 300C SRT8 быў абсталяваны рухавіком HEMI аб’ёмам 6,1 літра магутнасцю 425 к.с. Мадэльны шэраг таксама ўключаў паўнапрывадныя мадыфікацыі, «зацемненую» версію 300S, а па-за межамі Паўночнай Амерыкі прапаноўваліся ўніверсалы Touring.

Другое пакаленне (2011—2023) правіць

 
Chrysler 300 другога пакалення

У студзені 2011 года на Мотаршоў у Дэтройце было прадстаўлена другое пакаленне. Аўтамабіль быў пабудаваны на мадэрнізаванай платформе свайго папярэдніка, дызайн быў згладжаны, але сілуэт машыны застаўся ў значнай ступені падобным. Ад выпуску ўніверсала адмовіліся.

З набыццём «Крайслера» канцэрнам Fiat, седан прадаваўся ў Еўропе пад маркай Lancia Thema. Аднак паспяховай гэтая спроба не была — з 2011 па 2014 год прадалі ўсяго 6 тысяч машын[1].

Апошні Chrysler 300C сышоў з канвеера зборачнага завода ў Брамптане (Антарыа) 9 снежня 2023 года[2].

Крыніцы правіць

  1. а б Felipe Munoz. Chrysler 300 e Honda e, due auto iconiche al tramonto (італ.). it.motor1.com (14 снежня 2023). Праверана 14 снежня 2023.
  2. "Last Legend Off the Line: 2023 Chrysler 300C Ends Production" [англійская]. Stellantis. 2023-12-09. Праверана 2023-12-11.