Clover Club — беларускі рок-гурт, які выконвае песні на англійскай мове. Створаны ў чэрвені 2010 года былымі ўдзельнікамі мінскага гурта Zombie Zoo.[1]

Clover Club
Жанры рок, інды-рок
Гады 2010-2014
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень англійская
Склад Дзмітрый Кацяшоў
Наталля Куніцкая
Сяргей Пашкевіч
Вольга Цяшкевіч
Іншыя
праекты
Mustelide, Life on Marx, Dear Pegasus
cloverclub.by

Гісторыя правіць

Гурт Clover Club быў створаны ў 2010 годзе ў Мінску.

2010 правіць

Гурт выпусціў сінгл «So Full of Clover». У лістападзе адбылося першае выступленне ў клубе «Рэактар» (Мінск).

2011 правіць

У лютым 2011 Clover Club становіцца «Адкрыццём года» па версіі музычнага партала «Ultra-music.com». У сакавіку 2011 група становіцца прызёрам і фіналістам фестывалю «Emergenza  (ням.) Belarus». У канцы сакавіка 2011 музыкі сканчаюць будаўніцтва сваёй уласнай студыі, дзе яны актыўна рэпетуюць, ствараюць новы матэрыял і займаюцца запісам альбома.

2012 правіць

У сакавіку 2012 года гурт выпускае першы альбом «Random Mood Jukebox», які атрымаў шмат водгукаў як ад айчынных, так і замежных крытыкаў і слухачоў.[2] Прэзентацыя альбома праходзіла ў клубе Рэ:Паблік (Мінск). У верасні група ўпершыню выступіла ў Маскве на фестывалі «Индюшата».[3]

2013 правіць

31 сакавіка быў адыграны буйны сумесны канцэрт таксама з англамоўным брыт-поп ды інды-рок гуртом Hair Peace Salon.[4][5][6][7][8][9] У кастрычніку група прадставіла дэбютны відэакліп на песню «East China Shore».[10]

2014 правіць

Група становіцца квартэтам і прэзентуе міні-альбом «Five Bones».[11] Музыкі становяцца намінантамі музычнай прэміі «Rock Profi».[12]

Ацэнкі правіць

Зміцер Безкаравайны, заснавальнік партала «Experty.by», у 2013 годзе станоўча ацаніў гурт, адзначыў рост яго папулярнасці пасля выпуску альбома 2012 года і ўзнагароджванняў шэрагам прэмій за яго[13].

Дыскаграфія правіць

  • «So Full of Clover» (сінгл, 2010)
  • «Random Mood Jukebox» (альбом, 2012)[14]
  • «NIM» (сінгл, 2013)
  • «Five Bones» (EP, 2014)

Удзел у зборніках правіць

  • «APS Sound» Volume 1 (2012), трэкі On Rewind, Fromage[15]

Склад правіць

Узнагароды правіць

  • 2010, Адкрыццё года па версіі партала Ultra-music.com
  • 2012, Дэбют года на музычнай прэміі «Rock-Profi»[16]
  • 2012, Дэбют года па версіі партала Euroradio.fm
  • 2012, Альбом года па версіі рэдакцыі Ultra-music.com
  • 2012, Лепшы дэбютны альбом па версіі музычнага гіда Experty.by

Фестывалі правіць

Зноскі

  1. Zombie Zoo на Last.fm
  2. Clover Club | Experty.by — белорусская музыка.
  3. а б «Индюшата 2012»: новые нахалы раздавили реальность / Московский Комсомолец
  4. Концерт Hair Peace Salon и Clover Club (руск.)(недаступная спасылка). Памяркоўны Гук (3 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 25 лістапада 2018.
  5. Радионов, Вячеслав. Концерты недели: Hair Peace Salon и Clover Club, Nazareth, Anacondaz, Emergenza, "Аддис Абеба", Tribute to AC/DC (руск.). Ultra-Music (25 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 23 лістапада 2018.
  6. Концерт групп Hair Peace Salon и Clover Club. Минск, 31 марта 2013 (руск.). Ultra-Music. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  7. Радионов, Вячеслав. Итоги розыгрыша билетов на концерт Clover Club и Hair Peace Salon (руск.). Ultra-Music (23 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  8. Чернухо, Александр. Конкурс от Ultra-Music: выиграй два билета на концерт Clover Club и Hair Peace Salon (руск.). Ultra-Music (22 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  9. Розыгрыш билетов на "Hair Peace Salon" и "Clover Club" (руск.). Памяркоўны Гук (26 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 28 лістапада 2018.
  10. Clover Club сняли дебютный клип / Ultra-Music.org
  11. Группа Clover Club выпустила новый мини-альбом / Ultra-Music.org
  12. "Петля пристрастия" в лидерах наград Rock Profi (+список номинантов) / Experty.by
  13. Калеснікава, Маша. Безкаравайны: Галоўнае развіццё адбываецца ў межах незалежнай культуры . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  14. http://www.experty.by/node/1619
  15. «APS Sound» Volume 1. APS (18 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 11 студзеня 2019.
  16. http://ultra-music.com/articles/reviews/12727
  17. Akute и «Дай дорогу» стали лауреатами фестиваля «Даем рады»
  18. http://euroradio.fm/en/basowiszcza-2013-photo-report
  19. http://afisha.tut.by/news/kaleidoscope/364292.html Архівавана 16 снежня 2013.
  20. http://euroradio.by/ru/opublikovano-raspisanie-festivalya-piknikby
  21. Фестиваль отдыха и развлечений Relax Weekend. Минск, 10 августа 2013 / Ultra-Music
  22. “Inconvenient Films” festival pre-party.

Спасылкі правіць