Colletia paradoxa — від невялікіх, моцна разгалінаваных кустоў сямейства крушынавыя (Rhamnaceae).

Colletia paradoxa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Colletia paradoxa (Spreng.) Escal., 1946


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  262929
EOL  5536082
IPNI  63181-2
TPL  kew-2731032

Апісанне правіць

Нешматлікае, дробнае, эліптычнае лісце з’яўляецца толькі на маладых парастках і да часу цвіцення хутка ападае.

Дробныя, зелянява-белыя, бакалападобныя кветкі былі б зусім непрыкметныя, калі б не іх вялікая колькасць. Яны паасобку або ў невялікіх пучках па 2-4 кветкі размяшчаюцца ў аснове калючак. Цвіценне вясной і вельмі часта паўтараецца восенню. Кветкі духмяныя, апыляюцца матылькамі-бражнікамі.

Плады сухія і скурыстыя, хутка распадаюцца на 3 костачкі.

Вельмі засухаўстойлівая і марозаўстойлівая (да −30 °C). Прадстаўляе сабой разгалісты куст вышынёй да 3 м, шырынёй 5 м. Лісце практычна адсутнічае (лінейныя невялікія лісточкі з’яўляюцца толькі на маладых парастках і ападае да моманту цвіцення), але замест іх куст усеяны плоскімі шэра-блакітнымі шыпамі, шырынёй да 4 см. У кастрычніку распускаюцца дробныя (даўжынёй да 4 мм) бакалападобныя, белыя, духмяныя кветкі з водарам чаромхі; цвіце доўга да снежня; часам і вясной: красавік-май, але вясновае цвіценне не такое багатае і працяглае.

Лёгка размнажаецца паўадраўнелымі тронкамі і насеннем.

На голых камяністых схілах пустынных плато дзіўна мудрагелістыя дрэўцы гэтага віду ствараюць фантастычны пейзаж і, можа таму, у Бразіліі мясцовыя жыхары называюць яе «марсіянскае дрэва». Што не перашкаджае ім шырока выкарыстоўваць калючы хмызняк для стварэння жывых агароджаў.

Арэал правіць

Расце ў засушлівых горных раёнах Паўднёвай Бразіліі і Уругвая. Жорсткія шыза-зялёныя галіны густа засаджаны буйнымі, плоскімі, трохкутнымі, вострымі калючкамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».