Columbia Pictures — амерыканская кампанія па вытворчасці і распаўсюджванні фільмаў, уваходзіць у склад Sony Pictures Motion Picture Group, падраздзялення Sony Pictures Entertainment, якое ў сваю чаргу з’яўляецца даччыной кампаніяй японскай карпарацыі Sony.

Columbia Pictures
Тып публічная кампанія
Заснаванне 1918
Заснавальнікі Harry Cohn[d], Joe Brandt[d] і Jack Cohn[d]
Размяшчэнне
Галіна кінавытворчасць[d]
Прадукцыя фільм
Матчына кампанія Sony Pictures Entertainment[d]
Даччыныя кампаніі TriStar Pictures, Deutsche Columbia Pictures Filmproduktion[d] і Gottlieb[d]
Сайт sonypictures.com (англ.)

19 чэрвеня 1918 года браты Джэк і Гары Кон і іх дзелавы партнёр Джо Брандт заснавалі студыю пад назвай Cohn-Brandt-Cohn (CBC) Film Sales Corporation.[1] Кампанія змяніла назву на Columbia Pictures 10 студзеня 1924 года, стала публічнай праз два гады і ў рэшце рэшт пачала выкарыстоўваць вобраз Калумбіі, жаночага ўвасаблення ЗША, у якасці свайго лагатыпа.

У першыя гады кампанія была малавядомай у Галівудзе, але паспяховае супрацоўніцтва з рэжысёрам Фрэнкам Капра прывяло да росту папулярнасці ў канцы 1920-х гадоў. У 1930-я гады галоўнымі зоркамі кампаніі былі Джын Артур і Кэры Грант. У 1940-х гадах Рыта Хейварт стала галоўнай зоркай студыі. Разалінд Расел, Глен Форд і Уільям Холдэн таксама атрымалі папулярнасць у Columbia Pictures.

У чэрвені 1982 года Columbia Pictures была набыта кампаніяй па вытворчасці напояў The Coca-Cola Company за 750 мільёнаў долараў.[2] У 1989 годзе Columbia Pictures была прададзена гіганту электронікі Sony за 3,4 мільярда долараў.[3] Штаб-кватэра студыі знаходзіцца ў будынку Ірвінга Тальберга у Калвер-Сіці, штат Каліфорнія, з 1990 года.

Columbia Pictures з’яўляецца адной з вядучых кінастудый у свеце. Як частка Sony Pictures Entertainment уваходзіць у склад Асацыяцыі кінакампаній.

Самыя камерцыйна паспяховыя франшызы кампаніі — гэта фільмы пра Чалавека-павука, Джэймса Бонда і Паляўнічых за прывідамі, а самым касавым фільмам студыі ў свеце з’яўляецца Чалавек-павук: Няма шляху дадому з касавымі зборамі ў 1,92 мільярда долараў.

Зноскі

  1. Rozen, Leah (November 14, 1999). "HOLIDAY FILMS: SCREEN GEMS; It Happened With One Movie: A Studio Transformed". The New York Times.
  2. "Coke Completes Columbia Merger". The New York Times [амерыканская англійская]. Associated Press. June 23, 1982. ISSN 0362-4331. Праверана March 14, 2010.
  3. Fabrikant, Geraldine (September 26, 1989). "DEAL IS EXPECTED FOR SONY TO BUY COLUMBIA PICTURES". The New York Times [амерыканская англійская]. p. 1. Праверана May 22, 2022.

Спасылкі правіць