Conkeror — гэта вэб-браўзер, створаны на аснове Mozilla XULRunner. Выкарыстоўвае для навігацыі пераважна клавіятуру камп’ютара. На яго дызайн значна паўплывалі тэкставыя рэдактары GNU Emacs і vi.[1]

Conkeror
Аўтар Шон Бэтс
Напісана на JavaScript
Аперацыйная сістэма кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Ліцэнзія GNU GPL, GNU LGPL і MPL
Сайт conkeror.org/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першапачаткова Conkeror быў напісаны Шонам Бэтсам, галоўным аўтарам праграм ratpoison і Stumpwm, як пашырэнне для браўзера Mozilla Firefox. Зараз распрацавана асобная праграма на аснове XULRunner. Пашырэнне для браўзера можна выкарыстоўваць да версіі Firefox 52 ESR, якая больш не падтрымлівае XULRunner.[2] Некаторыя адгалінаванні Firefox, такія як Pale Moon і Waterfox, працягваюць падтрымку XULRunner і могуць выкарыстоўвацца для запуску пашырэння Conkeror.[3]

Conkeror мае той жа набор ліцэнзій, што і Mozilla: GNU General Public License, GNU Lesser General Public License і Mozilla Public License.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстанне Conkeror падобнае да выкарыстання Emacs: браўзер мае прывязкі клавіш і навігацыя адбываецца з дапамогай клавіятуры. Напрыклад, пры націску клавішы f Conkeror дадае меткі да кожнай спасылкі на старонцы. Далей карыстальнік можа ўвесці нумар меткі і націснуць ENTER, каб перайсці па спасылцы.

Conkeror мае вялікую колькасць стандартных прывязак клавіш, таксама магчыма дадаць уласныя. Ніжэй прыведзены некаторыя прыклады стандартных прывязак клавіш:

Прывязка клавішы Дзеянне
g пошук/пераход URL
f пераход па спасылцы
C-x k выдаліць змест буфера
C-h i кіраўніцтва карыстальніка Conkeror
C-h b поўны спіс прывязак клавіш
C-s пошук тэксту наперадзе

Кастамізацыя правіць

Conkeror можна кастамізаваць рознымі спосабамі, выкарыстоўваючы JavaScript, падобна таму, як Emacs выкарыстоўвае Emacs Lisp. Налады могуць быць такімі ж простымі, як прывязванне ўласных клавіш, але могуць быць і больш складанымі: напрыклад, можна напісаць уласныя інтэрактыўныя каманды. Па змоўчанні Conkeror шукае налады ў файле ~/.conkerorrc. У выпадку, калі ~/.conkerorrc/ з’яўляецца каталогам, ўсе файлы, якія змяшчаюцца ў ім, будуць прачытаныя, што дапамагае размяркоўваць вялікія налады па розных файлах канфігурацыі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Conkeror home page. bot: unknown. — «Conkeror is a keyboard-oriented, highly-customizable, highly-extensible web browser based on Mozilla XULRunner, written mainly in JavaScript, and inspired by exceptional software such as Emacs and vi.»  Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2016.
  2. Alternatives. — «Conkeror was originally written for Xulrunner, which was deprecated by Mozilla a couple of years ago. It has continued to work on Firefox until the release of Firefox 57 "Quantum", which disabled support for traditional extensions and also removed many APIs that conkeror currently requires. Firefox 52 ESR is still based on Gecko, but it reached end of life on September 5 2018, to be replaced by a Quantum-based release (60). That means there will be no more officially supported browser from Mozilla on which to run Conkeror. As modern web browsers have a large attack surface, this is bad if you have any concerns about security.»
  3. Public Git Hosting - conkeror.git/commit.

Спасылкі правіць