Cordyceps — род грыбоў сямейства Cordycipitaceae, пірэнаміцэты, якія паразітуюць на пэўных відах насякомых.

Cordyceps

Elaphocordyceps ophioglossoides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cordyceps Fr., 1833

Віды
больш за 400

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  45234
EOL  16523
MB  56340

У прыродзе сустракаецца больш за 400 розных відаў кардыцэпсаў, некаторыя з іх:

Этымалогія назвы правіць

Род названы па адным з прадстаўнікоў, Cordyceps sinensis, які ў сваю чаргу атрымаў назву за характэрны выгляд пладовага цела, якое нагадвае булаву. лац.: Cordyceps, ад cord — булава і ceps — галава[1].

Таксанамія правіць

У род уваходзяць два падроды (клады)[2]:

Раней у родзе вылучалася таксама клада Epichloe, але цяпер гэта асобны род Epichloë[2].

Апісанне правіць

Прадстаўнікі роду шырока распаўсюджаны ў свеце (арэал грыба адпавядае арэалу насякомых-гаспадароў гэтага паразіта). Тым не менш, найбольшую відавую разнастайнасць род праяўляе ў трапічных рэгіёнах. Некаторыя прадстаўнікі роду атрымалі шырокую вядомасць у сувязі з уплывам на паводзіны насякомых, на якіх яны паразітуюць.

Выкарыстанне і вынікі правіць

Некаторыя віды роду ўтрымліваюць рэчывы з незвычайнымі біялагічнымі і фармакалагічнымі ўласцівасцямі[5], напрыклад кардыцэпін (cordycepin). Анаморфа віду Cordyceps subsessilis (Tolypocladium inflatum) з’яўляецца сыравінай для атрымання іммунадэпрэсанта цыкласпарыну.

У кітайскай народнай медыцыне лічыцца тонікам, афрадызіякам і амаладжальным сродкам. Таксама (разам з мёртвымі целамі насякомых-гаспадароў паразіта) уваходзіць у склад некаторых кітайскіх страў.

Вялікая колькасць медыцынскіх даследаванняў, якія апісваюць эфектыўнасць прэпарата кардыцэпса, выкананы кітайскімі вучонымі. Дадзеныя даследаванні крытыкуюцца за нізкі ўзровень выканання, парушэнні навуковай метадалогіі і адсутнасць ці недастатковасць удзельнікаў. У біялагічнай і біятэхналагічнай супольнасці падобныя даследаванні альбо выклікаюць крытыку[6][7], альбо адкрыта называюцца міфамі[8][9].

Сапраўдныя даследаванні кардыцэпса пачаліся толькі з 2008 года, але біялагічна актыўныя рэчывы гэтага грыба пачалі вылучаць нашмат раней[1].

У культуры правіць

  • У серыі гульняў The Last of Us, а так сама ў аднаімённым фільме на HBO Max, мутаваўшы кардыцэпс стаў прычынай зомбі-апакаліпсісу.
  • У рамане Майка Кэры  (англ.) «Дары Пандоры  (англ.)» і заснаваным на ім фільме «Новая эра Z», кардыцэпс прывёў да пандэміі, ператварыўшы вялікую частку насельніцтва ў зомбі.

Зноскі

  1. а б в Кордицепс: гриб в шкуре гусеницы. — 2019.
  2. а б Cordyceps (англ.). Index Fungorum. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022.
  3. Fries, Elias Magnus. Observationes Mycologiae praecipue ad illustrandam floram suecicam. — 1818.
  4. Edmond Tulasne & Charles Tulasne. Select. fung. carpol. Vol. 3. P. 20 (Paris, 1865)
  5. Holliday, John; Cleaver, Phillip; Lomis-Powers, Megan; Patel, Dinesh;. Analysis of Quality and Techniques for Hybridization of Medicinal Fungus Cordyceps sinensis (Berk.)Sacc. (Ascomycetes) : (en). — 2004.
  6. Review of Naturopathy of Medical Mushroom, Ophiocordyceps Sinensis, in Sexual Dysfunction. — 2016. — В. 19. — Т. 10. — ISSN 0973-7847. — DOI:10.4103/0973-7847.176566 Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020.
  7. Cordyceps: Uses, Side Effects, Interactions, Dosage, and Warning. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2020.
  8. Myths and Realities Surrounding the Mysterious Caterpillar Fungus. — 2017-11-01. — В. 11. — Т. 35.
  9. Cordyceps – A traditional Chinese medicine and another fungal therapeutic biofactory?. — 2008-05-01. — В. 7. — Т. 69. — ISSN 0031-9422. — DOI:10.1016/j.phytochem.2008.01.027 Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2021.