Corpus Inscriptionum Latinarum (агульнапрынятае скарачэнне CIL), «Збор лацінскіх надпісаў» — збор лацінскіх надпісаў эпохі антычнасці. CIL з’яўляецца адным з найбольш поўных і часта цытаваных выданняў такога роду, важнай крыніцай па антычнай эпіграфіцы, грамадскага і прыватнага жыцця Старажытнага Рыма.

Мэтай стварэння CIL з’яўляліся збор і публікацыя ўсіх лацінскіх надпісаў з усёй тэрыторыі Рымскай імперыі. Для яго выдання ў 1847 годзе ў Берліне быў створаны камітэт, кіруючае становішча ў якім заняў Тэадор Момзен; пасля ён стаў выдаўцом многіх тамоў серыі. Удзельнікі праекта выязджалі на месцы і асабіста аглядалі надпісы. У выпадках, калі помнік быў страчаны, выдаўцы параўноўвалі розныя сведчанні больш ранніх даследчыкаў, якія бачылі надпіс, каб усталяваць як мага больш дакладнае чытанне. Першы том CIL выйшаў у 1853 годзе.

Усяго выданне складаецца з 17 тамоў больш чым у 70 частках і ўтрымлівае больш за 180 000 надпісаў. Пасля было выпушчана яшчэ 13 дадатковых тамоў з паказальнікамі і ілюстрацыямі. Плануецца выпуск XVIII тома, які будзе ўтрымліваць вершы з лацінскіх надпісаў.

Змест CIL правіць

  • Том I (у дзвюх частках, другая частка — у чатырох выпусках) — надпісы Рымскай рэспублікі да смерці Цэзара — 18931986
  • Том II (у дзвюх частках) — надпісы Іспаніі (частка 1 — 1869, частка 2 — чатыры выпуску 1995 —).
  • Том III (у дзвюх частках) — надпісы Егіпта, Азіі, Ілірыка (1873), + дадатак (2 часткі, 5 выпускаў).
  • Том IV — насценныя надпісы Пампеяў, Геркуланума і Стабіяў (1871) + дадатак у 3 частках
  • Том V — лацінскія надпісы Цызальпійскай Галіі (частка 1 1872, частка 2 1877).
  • Том VI — лацінскія надпісы горада Рыма (8 частак, 18762000).
  • Том VII — лацінскія надпісы Брытаніі (1873).
  • Том VIII — лацінскія надпісы Афрыкі (2 часткі) — 1881, + 5 выпускаў дадаткаў
  • Том IX — надпісы Італіі (Калабрыя, Апулія, Самній, сабіны, піцэны) — 1883.
  • Том X — надпісы Італіі (Бруцій, Луканія, Кампанія, Сіцылія, Сардзінія) — 1883
  • Том XI — надпісы Італіі (Эмілія, Этрурыя, Умбрыя) — 2 часткі (18881926).
  • Том XII — лацінскія надпісы Нарбонскай Галіі (1888).
  • Том XIII — лацінскія надпісы Трох Галій і Германіі (5 частак, 18991943).
  • Том XIV — старажытныя лацінскія надпісы Лацыя (1887, дадатак — 1930).
  • Том XV — лацінскія надпісы горада Рыма (надпісы на начынні) — 2 часткі (18911899).
  • Том XVI — ваенныя дыпломы (1936, дадатак — 1955).
  • Том XVII — мільныя камяні (3 часткі, 1986 —).

Гл. таксама правіць

Бібліяграфія правіць

  • Избранные латинские надписи по социально-экономической истории ранней Римской империи / Пер. Е. М. Штаерман // Вестник древней истории, 1955, 2-4; 1956, 1-4; 1957, 1.
  • Карасёва Т. А. Историческая фонетика латинского языка. Грамматический комментарий к латинским текстам VII—I веков до нашей эры. М., 2003
  • Фёдорова Е. В. Введение в латинскую эпиграфику: Учеб. пособие для ист. и филол. спец. ун-тов. М., 1982.
  • Фёдорова Е.В. Латинская эпиграфика. М., 1969
  • Фёдорова Е. В. Латинские надписи. М., 1976

Спасылкі правіць