cp — каманда Unix у складзе GNU Coreutils, прызначаная для капіравання файлаў з аднаго каталога ў іншыя (магчыма з іншай файлавай сістэмы). Зыходны файл застаецца нязмененым, імя створанага файла можа быць такім жа, як у зыходнага, ці адрознівацца.

Наступныя прыклады ўжывання датычацца AIX версіі cp. У іншых аперацыйных сістэмах сямейства Unix дадзеная каманда можа мець іншыя ключы. У DOS і Windows аналагам з’яўляецца каманда COPY.

Ужыванне правіць

Каб скапіраваць файл

    cp [ -f ] [ -h ] [ -i ] [ -p ][ -- ] файл-крыніца мэтавы_файл

Каб скапіраваць файл ці файлы ў іншы каталог

    cp [ -f ] [ -h ] [ -i ] [ -p ] [ -r | -R ] [ -- ] файл-крыніца... мэтавы_каталог

Каб скапіраваць каталог у іншы каталог (неабходна выкарыстаць флаг -r ці -R)

    cp [ -f ] [ -h ] [ -i ] [ -p ] [ -- ] { -r | -R } каталог-крыніца... мэтавы_каталог

Сінтаксіс каманды правіць

  • -R, -r, --recursive (recursive) — капіраваць каталог рэкурсіўна (гэта значыць, усе падкаталогі і ўсе файлы ў падкаталогах).
  • -f (force) — дазваляе выдаленне мэтавага файла, у які ажыццяўляецца капіраванне, калі яго нельга адкрыць для запісу. Выдаленне папярэднічае любому капіраванню, здзяйсняемаму камандай cp.
  • -H — ужывайце гэты ключ, каб капіраваць сімвалічныя спасылкі. Па змаўчанні каманда пераходзіць па сімвалічных спасылках і капіруе файлы, на якія тыя паказваюць.
  • -i (interactive) — каманда будзе пытацца, ці трэба перазапісваць мэтавы файл, імя якога супадае з іменем файла-крыніцы, гэта значыць, калі ў параметры мэтавы_каталог ці мэтавы_файл сустракаецца такое ж імя файла, якое было зададзена ў параметры файл-крыніца ці каталог-крыніца, то запытваецца пацверджанне. Каб перазапісаць файл, трэба ўвесці y ці яго эквівалент для бягучай лакалі. Увод любога іншага сімвала выклікае адмену перазапісу дадзенага файла.

у некаторых сістэмах прызначаны alias cp='cp -i', г.зн. па змаўчанні каманда cp будзе пытацца аб перезапісе

  • -p (preserve) — паўтарае наступныя ўласцівасці зыходнага файла ці каталога ў мэтавага файла ці каталога:
    • Час апошняй змены і апошняга доступу.
    • Ідэнтыфікатар карыстальніка і групы.
    • Правы доступу і біты SUID і SGID.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  • cp (англ.) — старонка man