CubeBel-1 (іншая назва — BSUSat-1) — беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Спадарожнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта, першы ўніверсітэцкі спадарожнік у сістэме беларускай адукацыі і трэці беларускі аб’ект на калязямной арбіце. Запуск ажыццявіўся ў Кітаі з касмадрома «Цзюцюань» (JSL) 29 кастрычніка 2018 гадоў ў 08:43 па пекінскім часе разам з кітайска-французскім акіянаграфічны апаратам, і яшчэ чатырма нанаспадарожнікамі[1]. Апарат быў выведзены ракетай-носьбітам «Чанчжэн-2C» на арбіту вышынёй прыкладна ў 500 км[2].

CubeBel-1
Заказчык Беларусь Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Вытворца Беларусь Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Задачы Дыстанцыйныя метады даследавання
Спадарожнік Зямлі
Запуск 29 кастрычніка 2018, 00:43:00 UTC
Ракета-носьбіт Вялікі паход-2С
Стартавая пляцоўка Кітай Цзюцюань LC-43
NSSDC ID 2018-083E
SCN 43666
Тэхнічныя характарыстыкі
Платформа 2U CubeSat
Маса 1,6 кг
Памеры 20 x 10 x 10 см
Тэрмін актыўнага існавання 5 гадоў
Элементы арбіты
Тып арбіты нізкая калязямная арбіта
Эксцэнтрысітэт 0,016697
Апацэнтр 531,6 км
Перыцэнтр 508,6 км
Сайт праекта

Апарат правіць

Апарат з’яўляецца дэманстрацыйным спадарожнікам для тэсціравання спадарожнікавых сілавых установак, сістэм сувязі і збору даных. Параметры апарата складаюць 20x10x10 см, маса — крыху больш за 1,6 кг. Ён абсталяваны сістэмамі энергазабеспячэння, кіравання, арыентацыі і стабілізацыі, тэлекамунікацыі, комплексам тэхналагічнай і навуковай карыснай нагрузкі. На спадарожніку ўстаноўлены лічбавая камера, радыяцыйны спектрометр, інфрачырвоны дэтэктар, лічбавы рэтранслятар і іншае спецыяльнае абсталяванне.

Праграмнае забеспячэнне для працы спадарожніка распрацавана навукоўцамі БДУ. Палётная праграма стваралася індывідуальна пад тэхнічныя характарыстыкі ракеты-носьбіта, службовай платформы спадарожніка і задач мэтавай апаратуры. Перадача інфармацыі праводзіцца ў радыёаматарскім дыяпазоне.

Мэты правіць

CubeBel-1 з'яўляецца дэманстрацыйным спадарожнікам для тэсціравання спадарожнікавых сілавых установак, сістэм сувязі і збору даных. Асноўныя мэты, якія ставіліся перад спадарожнікам:

  • Праверка новага праграмнага камплекта па забеспячэнні магнітнай арыентацыі;
  • Маніторынг радыяцыйнага фону з дапамогай радыяцыйнага спектрометра;
  • Пратэсціраваць новую сістэму навігацыі з дапамогай сістэмы, заснаванай на выкарыстанні GPS-прыёмніка;
  • Выканаць здымку Зямлі ў аптычным і інфрачырвоным дыяпазоне з нізкай калязямной арбіты;
  • Правесці радыёаматарскую перадачу.[3]

Эксплуатацыя правіць

У навуковых мэтах праводзіцца вывучэнне і даследаванне радыяцыйных палёў калязямной прасторы, радыяцыйнай стойкасці электронных элементаў, дыстанцыйнае зандаванне Зямлі.

Адукацыйны складнік выкарыстоўвае нанаспадарожнік як лятаючую вучэбна-навуковую лабараторыю. Разам з наземным комплексам кіравання, прыёму і апрацоўкі дадзеных студэнты ў рэальных умовах асвойваюць касмічныя тэхналогіі і праводзяць навуковыя даследаванні. У рамках практычных заняткаў студэнты вучацца атрымліваць і апрацоўваць тэлеметрычныя і спадарожнікавыя здымкі, тэсціраваць розныя алгарытмы стабілізацыі, разлічваць арбітальныя элементы, вывучаць гама-спектры на нізкай калязямной арбіце і інш. Практычныя веды былі атрыманы падчас поўнага цыклу распрацоўкі, стварэння і выкарыстання касмічных апаратаў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Long March 2C lofts CFOSAT for CNES
  2. БГУ запустил в космос собственный спутник Архівавана 24 верасня 2019.
  3. CubeBel 1 (BSUSat 1). space.skyrocket.de. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2020. Праверана 7 ліпеня 2020.

Спасылкі правіць