Cyclocosmia — род павукоў сямейства Halonoproctidae.

Cyclocosmia

Cyclocosmia truncata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyclocosmia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  848179
NCBI  389730
EOL  111383

Апісанне правіць

Павукі гэтага роду маюць рэзка ўсечанае брушка, якое сканчаецца хітынавым дыскам, узмоцненым сістэмай рэбраў і пазаў. Падчас небяспекі яны выкопваюць вертыкальныя норы глыбінёй ад 7 да 15 см[1], якія закрываюць сваім брушкам (так званая з’ява фрагмозіса)[2]. Для лепшай абароны ад драпежнікаў вакол дыска размешчаны шыпы. Норкі свае звычайна выкопваюць на пясчаных схілах. Прадстаўнікі роду параўнальна невялікія, даўжыня цела самца дасягае 5 см, а самкі — 28 мм[3]. Харчуюцца ў асноўным насякомымі, але доўгі час могуць праводзіць без ежы (каля паўгода). У гэты час яны закопваюцца ў норкі і ўюць вакол сябе нешта накшталт кокана. Адрозніваюцца таксама сваёй агрэсіўнасцю. Насяляюць у паўднёвых штатах ЗША, Тайландзе і Кітаі. Віды роду могуць адрознівацца адзін ад аднаго структурай дыска, колькасцю валасінак і формай сперматэки. Павукі роду Cyclocosmia лічацца самымі старажытнымі арахнідамі на зямлі. Іх продкі з’явіліся на планеце каля 100 мільёнаў гадоў таму, прынамсі, самая старая знаходка палеантолагаў датуецца гэтым перыядам.

Галерэя правіць

Віды правіць

Зноскі

  1. Zhu et al. 2006
  2. Усярэдзіне нара мае некалькі камер-пашырэнняў, якія дазваляюць павуку разгарнуцца ў цеснай прасторы.
  3. Murphy & Murphy 2000

Літаратура правіць

  • Murphy, Frances & Murphy, John (2000): An Introduction to the Spiders of South East Asia. Malaysian Nature Society, Kuala Lumpur.
  • Zhu, M.S., Zhang, J.X & Zhang, F. (2006): Rare spiders of the genus Cyclocosmia (Arachnida: Araneae: Ctenizidae) from tropical and subtropical China. The Raffles Bulletin of Zoology 54(1): 119—124 PDF (with pictures)
  • Platnick, Norman I. (2008): The world spider catalog, version 8.5. American Museum of Natural History.
  • Schwendinger, Peter J. (2005): Two new Cyclocosmia (Araneae: Ctenizidae) from Thailand. Revue Suisse de Zoologie 112(1): 225—252

Спасылкі правіць