Daciaрумынская аўтамабільная марка. Размешчана ў прадмесці горада Пітэшты. З 1999 года ўваходзіць у канцэрн Renault як даччынае прадпрыемства. У цяперашні час аўтамабілі Dacia прадаюцца ў 44 краінах, у асноўным у Еўропе і Міжземнамор'і.

Dacia
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 1966
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Матчына кампанія Рэно і Renault–Nissan–Mitsubishi Alliance[d]
Сайт dacia.com (англ.)
dacia.ro (рум.)

Dacia (Дакія) — гістарычная вобласць на тэрыторыі Румыніі ў часы Рымскай імперыі.

Фабрыка была створаная ў 1968 годзе пры дапамозе Renault і першапачаткова выпускала па ліцэнзіі Renault 8 пад маркай Dacia 1100. У 1969 годзе пачалі вытворчасць Dacia 1300 (ліцэнзійны Renault 12). У наступныя гады на яе базе было распрацавана цэлае сямейства вытворных мадэляў, якое выраблялася на працягу 35 год.

У 2005 годзе Dacia адкрыла першую вытворчую лінію за межамі Румыніі — на заводзе Somaca ў Касабланцы (Марока). У 2012 годзе адбылося адкрыццё новай фабрыкі ў партовым горадзе Танжэр. У 2016 годзе стартавала вытворчасць у Аране (Алжыр). У 2020 годзе ў Кітаі на заводзе ў Шыяні пачаўся выпуск Spring — першага электрамабіля Dacia.

20 красавіка 2022 года з канвеера сышоў 10-мільённы аўтамабіль маркі. Юбілейным стаў Dacia Duster Extreme L.E.[1].

Зноскі

  1. "10 Millionen Dacia: Jubiläum mit Duster" [нямецкая]. de.motor1.com. 2022-04-28. Праверана 2022-04-29.

Спасылкі правіць