Дэрбскі фарфор (англ.: Derby porcelain) — фарфоравае прадпрыемства ў Дэрбі, датаванае першай паловай XVIII стагоддзя, хоць аўтарства і дакладны пачатак вытворчасці застаюцца падставай для абмеркаванняў. Самыя старыя пакінутыя ўзоры ў канцы XIX стагоддзя ўтрымліваюць толькі словы Darby (Дэрбі) і Darbishire (Дэрбішыр) і гады 1751/02/03 як доказ месца і года вырабу. Больш важным з’яўляецца той факт, што вытворчасць фарфору ў Дэрбі пачалося яшчэ да Уільяма Дзьюсбэры, які пачаў сваю справу ў 1756 годзе, калі ён далучыўся да Андрэ Планшэ і Джона Хіта для стварэння завода Nottingham Road, які пазней стаў Royal Crown Derby[1][2].

«Бісквітная» фарфоравая статуэтка, зробленая ў Дэрбі ў 1750х

Згодна з уласным цыдулкам Уільяма Дзьюсбэры, у Дэрбі была ў пачатку 1750-х наладжана вытворчасць фарфору. Доказам якасці мясцовай вытворчасці служыць тое, што Дзьюсбэры, вядомы лонданскі работнік з эмаллю, зарплаціў больш за вырабленае ў Дэрбі, чым за вырабленае на канкуруючых фабрыках у Чэлсі. Гэта было звычайнай практыкай таго часу — набываць белы глазураваны парцалян у розных вытворцаў і рабіць толькі чыставое яго аздабленне (эмаліраванне і афарбоўку)[3].

Першая друкаваная згадка аб заводзе Дэрбі, аднак, датуецца снежнем 1756, калі рэклама ў «Public Advertiser», перавыданная некалькі разоў на працягу месяца, заклікала чытачоў прыняць удзел у продажы на аўкцыёне ў Лондане, аўтарам якога з’яўляецца Дэрбская фарфоравая мануфактура (Derby Porcelain Manufactory). Цікава, іншых згадак гэтай уяўнай «Дэрбскай фарфоравай мануфактуры», не існуе, што прымушае выказаць здагадку, што назва была вынайдзена адмыслова для гэтага выпадку[4]. Хоць гэта можа разглядацца толькі як хвальба, рэклама называе фабрыку «другім Дрэздэнам», што паказвае добрае якасць прадукцыі[5]. Вядома, такая дасканаласць з’яўляецца кульмінацыяй працяглага працэсу вытворчасці, і нішто ў гэтым паведамленні не паказвае, што гэты штогадовы распродаж быў першы ад дадзенай фабрыкі, у адрозненне ад таго, што адбывалася з аналагічнай рэкламай ад вытворцаў Боў і Лонгтан-хола ў 1757[6].

Ганчар Андрэ Планшэ часта прыводзіцца як папярэднік Дэрбскаго фарфоравага завода. Паведамленні аб «замежніку ў вельмі дрэнным стане», які жыў у Лодж Лейн і вырабляў фарфоравыя фігуркі каля 1745, можа ставіцца да Планшэ. Аднак, як паказвае даследчык, у 1745 годзе Планшэ было ўсяго 17 гадоў. Высокая важнасць Планшэ ў стварэнні будучага Royal Crown Derby некаторымі зводзіцца да мінімуму (напрыклад, унучкай Уільяма Дзьюсбэры, Сарай Дзьюсбэры, якая памерла ў 1876 годзе), і аспрэчваецца іншымі, хто сумняваецца ў яго існаванні. Тым не менш, ёсць дадзеныя, што Планшэ быў сапраўдай гістарычнай постаццю, хоць ён, вядома, не навучыў рамяству эмаліравання Уільяма Дзьюсбэры[7].

Сур'ёзным прэтэндэнтам на званне вытворцы парцаляну на ўзроўні «другога Дрэздэна» з’яўляецца Cockpit Hill Potworks[8][9].

З-за ордэра на арышт, складзенага ў 1758 годзе супраць нейкага Джона Лаўграва, мы ведаем, што ўладальнікамі Cockpit Hill Potworks былі Уільям Батс, Томас Рывет і Джон Хіт. Хіт быў банкірам, які пазней будзе фінансаваць будаўніцтва завода e Нотынгем Роўд, а Рывет быў членам парламента і мэрам горада Дэрбі ў 1715 і 1761 гадах, з чаго можна заключыць, што партнёры Potworks былі багатымі і ўплывовымі мужчынамі ў мясцовым грамадстве. Тым не менш, канкурэнцыя з заводам на Роўд Нотынгем, здаецца, скончылася для фабрыкі смяротным зыходам. Ужо ў 1772 годзе якасць прадукцыі Potworks упала да стану, калі наведвальнік класіфікуе яго як «імітацыю каралеўскага вырабу, які не дацягвае да арыгіналу, прадукцыі Стафардшыра»[10]. У 1785 годзе завод зачыніўся[11].

Некаторыя вырабленыя фабрыкай вырабы захоўваюцца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Маркіроўка правіць

 

З кнігі Bow, Chelsea, and Derby Porcelain Уільяма Бемроуза (William Bemrose, 1898):

  • 1, 2, 3 — ранняя маркіроўка, звычайна сіняя (вядомыя прыклады, калі карона і D выкарыстоўваюцца па асобнасці, верагодна, з-за рабочых).
  • 4 — перакрыжаваныя мячы, карона і D, і 6 кропак, старанна афарбаваныя ў сіні, а затым у чырванавата-карычневы, якія выкарыстоўваліся каля 1782.
  • 5, 6 — тое ж, менш акуратна пафарбаваныя чырвоным.
  • 7, 8, 9, 10 — больш позняя маркіроўка Дзьюсбэры, пераважна чырвоным.
  • 11 — Дзьюсбэры і Кін, рэдка выкарыстоўваецца, паміж 1795 і 1809 гадамі.
  • 12, 13, 14, 15 — Bloor Marks, пачынаючы з 1811 і да 1849 года.
  • 16, 17, 18, 19 — квазіўсходняя маркіроўка. 17 нумар — імітацыя сеўрскага фарфору.
  • 20 — Дрэздэнская маркіроўка, часта выкарыстоўваная на постацях.
  • 21 — рэдкая дэрбская маркіроўка, якая выкарыстоўвалася каля 1766.
  • 22 — Stephenson & Hancock, King Street Factory, 1862, гэты ж знак выкарыстоўваецца пасля Sampson Hancock, і да Сіз часу ва ўжыванні; з 1897 года.
  • 23 — маркіроўка, якой Derby Crown Porcelain Co., Osmaston Road, карысталіся пачынаючы з заснавання ў 1877 годзе да снежня 1889.
  • 24 — З 3 студзеня 1890 гэтая маркіроўка выкарыстоўвалася Derby Crown Porcelain пасля дарэння ёй тытула.

Зноскі

  1. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd. pp. vi. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. Olga Baird. Derby Porcelain in the 18th and early 19th centuries(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 11 чэрвеня 2011.
  3. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd. pp. 7. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  4. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd. pp. 100-101. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  5. A Brief History of Dresden Dinnerware(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2010. Праверана 11 чэрвеня 2011.
  6. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd. pp. 99. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  7. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd. pp. 103-104. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  8. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd. pp. 101. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  9. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd. pp. 101-102. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  10. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. Bemrose & Sons, Ltd. pp. 101. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  11. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd. pp. 168. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць