Deutsche Post AG (FWB: DPWGn) — нямецкая паштовая кампанія. Штаб-кватэра размешчана ў Боне, Германія.

Deutsche Post AG
Тып (FWB: DPWGn)
Лістынг на біржы Франкфурцкая фондавая біржа
Заснаванне 1995
Размяшчэнне  Германія: Бон
Ключавыя постаці Франк Апель (CEO)
Галіна паштовы бізнес
Абарот
  • 66,8 млрд € (2020)[1]
Чысты прыбытак
  • 2,22 млрд € (2018)[2]
Актывы
  • 50,5 млрд € (31 снежня 2018)[2]
Капіталізацыя
  • 29,4 млрд € (31 снежня 2018)[2]
Колькасць супрацоўнікаў 502,5 тыс. чалавек
Дэвіз die Post für Deutschland
Матчына кампанія Deutsche Post DHL
Даччыныя кампаніі Post & Paket Deutschland[d]
Сайт www.deutschepost.de
Штаб-кватэра Deutsche Post AG

Deutsche Post — адно з падраздзяленняў (нароўні з DHL і Postbank) германскага холдынга Deutsche Post DHL (у мінулым Deutsche Post World Net — DPWN).

Напачатку 90-х гадоў XX стагоддзя Deutsche Post была прыватызавана. За мінулыя гады паказчыкі працы кампаніі значна палепшыліся; з лакальнага паштовага аператара яна ператварылася ў найбуйнейшую ў свеце лагістычную кампанію.

Дзейнасць правіць

Deutsche Post з’яўляецца адной з найбольш аператыўна працуючых паштовых службаў у свеце: па ўласных даных кампаніі, 95 % карэспандэнцыі ў Германіі дастаўляецца на наступную раніцу пасля адпраўлення.

Deutsche Post — адзін з найбуйнейшых працадаўцаў Германіі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць