Альбатросы
(Пасля перасылкі з Diomedeidae)
Альбатросы (Diomedeidae) — сямейства марскіх птушак атрада буравеснікападобных.
Альбатросы | |||||||||||||||||||||||||||||||
Беласпінны альбатрос | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Diomedeidae G.R. Gray, 1840 | |||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Даўжыня 0,85—1,4 м, маса да 8 кг. Апярэнне шэра-белае, крылы вузкія, доўгія, у размаху да 4,25 м. Узнімаюцца ў паветра толькі з грэбеня хвалі або берагавога абрыву. Нястомныя летуны, добра плаваюць.
Пашырэнне правіць
Выдзяляюцца 4 роды, 18 сучасных відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках Ціхага, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.
Асаблівасці біялогіі правіць
Гняздуюцца калоніямі на акіянічных астравах. Размнажаюцца ва ўзросце 5—10 гадоў. Кормяцца беспазваночнымі і рыбай.
Літаратура правіць
- Альбатросы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).