Doom
Doom (з англійскай: «Пагібель») — камп’ютарная гульня ў жанры шутэра ад першай асобы, распрацаваная і выпушчаная кампаніяй «id Software» у 1993 годзе для персанальных кампутараў пад кіраваннем «MS-DOS». Doom з’яўляецца адной з найзначнейшых і ўплывовых кампутарных гульняў у гісторыі індустрыі; У прыватнасці, яе папулярнасць шмат у чым вызначыла далейшае развіццё і распаўсюджванне жанру шутэраў ад першай асобы.